Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Ветразь любові
Ветразь любові3.08.2011. |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Праграма летніка была вельмі насычаная. Удзельнікі мелі магчымасць набраць досведу на практычных занятках (варштатах), а таксама ўдзельнічыць у разнастайнай конкурсна-забаўляльнай праграме (“Міс і Містер Летнік”, “Акіян любові”, віктарыны, конкурсы, ролевыя казкі) і проста адпачыць каля вогнішча, паслухаць гітару, схадзіць на рэчку. У рамках духоўнай праграмы моладзь разважала над найбольшымі прыказаннямі Божымі “Любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, усёю сілаю тваёю, усімі думкамі тваімі, а бліжняга твайго, як самаго сябе” (пар. Мц 22:37-39). Як жа мы можам любіць Бога і свайго бліжняга, калі часам так складана палюбіць самаго сябе, прыняць сябе такім, як ёсць? І што перашкаджае нам любіць самаго сябе? Удзельнікі летніка вызначылі некалькі галоўных прычын. Мы можам не любіць сябе за пэўныя акалічнасці свайго мінулага, за свае памылкі і грахі. Мы можам не любіць сябе дзякуючы асуджэнню і негатыўнай думцы іншых, якія так справакавалі ў нас думкі, што мы не вартыя любові. А можам не любіць сябе з уласных перакананняў, незадаволеныя сваім выглядам, здароў’ем, сваёй сям’ёй, сацыяльным ці матэрыяльным статусам. Але ці маем права мы не любіць сябе з гэтых прычын? Канешне, не! Толькі Бог, Падаўца нашага жыцця, можа даць ацэнку кожнаму з нас, сказаць праўду пра нас саміх. І Ён кажа: “Ці забудзе жанчына немаўля сваё, каб не пашкадаваць сына ўлоння свайго? Але калі б і яна забыла, дык Я не забуду цябе” (Іс 49:15, а таксама Іс 54:10, Ян 15:16 і інш.) Богу не важна тое, як мы выглядаем, дзе нарадзіліся, якія ў нас здольнасці, якое ў нас мінулае. Для Бога мы ўсе аднолькава любімыя і жаданыя. Бог любіць нас проста за нас саміх, незалежна ні ад чаго. Таксама павінны рабіць і мы. У сярэдзіне жніўня адбудзецца другі заезд летніка, на яго запрашаюцца асобы з абмежаваннямі псіхічнага развіцця і валанцёры. Арганізатар летніку, Хрысціянскі валанцёрскі рух св. Мікалая, складае шчырую падзяку міжнароднаму руху „Бэтэль” за аказанне дапамогі у правядзенні летніку, а таксама сястры Валянціне Арсобе з полацкай рыма-каталіцкай парафіі св. Андрэя Баболі за тэхнічна-транспартную падтрымку. а. Аляксандр Шыбека Вярнуцца назад |