Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Хрыстос уваскрос

Хрыстос уваскрос


24.04.2011.
Хрыстос уваскрос Віншавальнае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі
на свята Пасхі Гасподняй 2011 году.


Да пасхальнай радасці Уваскрасення Гасподняга святая Царква прывяла нас шляхам Велікапоснага подзвігу веры, надзеі ды любові. Службы Вялікага Тыдня Пакутаў Хрыстовых памаглі нам асэнсаваць бязмежную любоў Хрыста да кожнага чалавека.

Вялікдзень прыносіць нам радасць Уваскрасення Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста – радасць Хрыстовай перамогі. У гэтым годзе гэта радасць тым больш вялікая, што ўсе хрысціяне святкуюць Пасху Гасподнюю разам.

Шчыра віншуем са святам Пасхі Хрыстовай усіх вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, а таксама нашых братоў рыма-католікаў і нашых братоў праваслаўных. Віншуем усіх хрысціянаў Беларусі.

Хай глыбокая вера, мужная надзея і дзейсная любоў суправаджаюць нас – беларускіх хрысціянаў – на шляху нястомнага сведчання ўсім жыхарам Беларусі пра пасхальную Перамогу Уваскрослага Хрыста у нашых сем’ях і ў нашай Бацькаўшчыне.

Хрыстос уваскрос – Сапраўды ўваскрос

Мінск, Пасха Хрыстова 2011 г.
+ Архімандрыт СЯРГЕЙ (Гаек)
Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі

Вярнуцца назад