Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > МІР І РАДАСЦЬ
МІР І РАДАСЦЬ22.04.2011. |
|
Напярэдадні Вялікага Тыдня Мукі Гасподняй Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь даслала на рукі Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) велікодныя віншаванні для святароў і вернікаў БГКЦ. МІР І РАДАСЦЬ “Блаславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які ў вялікай міласэрнасці Сваёй праз уваскрасенне з памёрлых Ісуса Хрыста адрадзіў нас да жывой надзеі.” 1 Пт 1.3 Набліжаючыся да моманту радаснага велікоднага спеву “Хрыстос уваскрос”, у духу любові і хрысьціянскай еднасці, перадаю Вам самыя сардэчныя пасхальныя прывітанні. Няхай Ісус Хрыстос, Пераможца пекла, смерці і д’ябла, даруе нам свой мір і радасць. Няхай сузіранне Ягоных ранаў станецца адпачынкам і апірышчам у штодзённых цяжкасцях. А разважанне таямніцы Уваскрасення ўмацуе ў нас веру, надзею і любоў. З выразамі павагі + Архібіскуп Марцін Відавіч Мансіньёр Крыспін Дубель Мінск, Вялікдзень, A.D. 2011 Вярнуцца назад |