Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Беларускія набажэнствы ў Празе
Беларускія набажэнствы ў Празе21.04.2011. |
|
22 красавіка 2011 Вялікая Пятніца “Кіраўнікі народу змовіліся супраць Госпада і супраць памазанца Яго. Яны беспадстаўна абвінавацілі мяне; Госпадзе, Госпадзе, не пакінь мяне. Прынясем Хрысту чыстыя пачуцьці і, як прыяцелі Ягоныя, ахвяруем жыцьцё наша дзеля Яго. Не паддамося, як Юда празе багацьця, але з глыбіні сэрцаў нашых усклікнем: Ойча наш, што ў небе, выбаў нас ад злога.” Ютрань Вялікай Пятніцы 19:00 – Вячэрня і пакланеньне Плашчаніцы успамін Вечнапамятнай сьмерці ды пахаваньня Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста; малітва за ахвяраў тэракта ў Менску 11.04.2011; магчымасьць Споведзі. 24 красавіка 2011 Вялікдзень – Уваскрасеньне Гасподняе “Уваскрасеньню Твайму, Хрысьце Спасе, анёлы ў небе пяюць песьню хвалы: дай і нам тут на зямлі з чыстым сэрцам славіць Цябе.” Ютрань Вялікадня 11:00 – Боская Літургія – Пасха асьвячэньне Пасхальных страваў; 12:30 – Пасхальная агапа – сяброўскі пачастунак (у залі побач з царквою) перад Літургіяй магчымасьць Споведзі. Вярнуцца назад |