Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Мінска-Магілёўскай мітраполіі — 20 год

Мінска-Магілёўскай мітраполіі — 20 год


13.04.2011.
Мінска-Магілёўскай мітраполіі — 20 годСёння спаўняецца 20 год з дня заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі. 13 красавіка 1991 г. згодна з рашэннем Яна Паўла ІІ была ўстаноўлена гэта структурная адзінка, у склад якой увайшлі Мінска-Магілёўская архідыяцэзія (у межах Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей), Гродзенская дыяцэзія (у межах Гродзенскай вобласці) і Пінская дыяцэзія (у межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей).

Урачыстае святкаванне 20-годдзя Мітраполіі адбудзецца 19 чэрвеня ў 11.00 на пл. Незалежнасці перад касцёлам св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл). А ўрачыстае адкрыццё юбілейнага года Гродзенскай дыяцэзіі запланавана на 21 красавіка гг. падчас Імшы-Хрызмы (у 10.00).

13 красавіка 1991 г. згодна з рашэннем Яна Паўла ІІ была ўстаноўлена Мінска-Магілёўская мітраполія, у склад якой увайшлі новаарганізаваныя і адроджаныя касцёльныя структуры. Адначасова былі прызначаны біскупы гэтых іерархічных структур. Ксёндз прэлат Казімір Свёнтэк стаў першым Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Мітрапалітам і адначасова Апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі, а ксёндз Аляксандр Кашкевіч — першым Гродзенскім біскупам.

У 1999 г. была ўтворана Віцебская дыяцэзія (у межах Віцебскай вобласці) і прызначаны яе першы біскуп — кс. Уладзіслаў Блін. Тэрыторыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі засталася ў межах Мінскай і Магілёўскай абласцей.

У 1998–1999 гг. дапаможнымі біскупамі былі прызначаны кс. Антоні Дзям’янка, кс. Казімір Велікаселец і кс. Кірыл Клімовіч.

На сённяшні дзень Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію ўзначальвае Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч (з 21 верасня 2007 г.), Пінскую дыяцэзію — кардынал Казімір Свёнтэк (з 13 красавіка 1991 г.), Гродзенскую — біскуп Аляксандр Кашкевіч (з 20 чэрвеня 1991 г.), Віцебскую — біскуп Уладзіслаў Блін (з 20 лістапада 1999 г.).


Паводле catholic.by

Вярнуцца назад