Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Віншуем новага Першаіерарха УГКЦ

Віншуем новага Першаіерарха УГКЦ


26.03.2011.
Віншуем новага Першаіерарха УГКЦІнтранізацыя новага Вярхоўнага Архібіскупа Кіева-Галіцкага УГКЦ - Найблаславёнага Святаслава адбудзецца 27 сакавіка 2011 г. у 10:00 г. у Патрыяршым саборы Ўваскрасення Хрыстовага ў Кіеве.

Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву на інтранізацыі будзе прадстаўляць Апостальскі Візітатар для грэка-каталікоў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).

***
Кароткая біяграфія Яго Блаславенства Святаслава
Нарадзіўся 5 траўня 1970 года ў г. Стрый Львоўскай вобл. У 1991-1992 гадах вучыўся ў Цэнтры філасофска-багаслоўскай навукі «Дон Боска» у г. Буэнас-Айрасе (Аргентына), а ў 1992-1994 гадах – у Львоўскай духоўнай семінарыі.
Рукапакладзены на дыякана 21 траўня 1994 года (свяціцель Уладыка Філімон Курчаба), у святары - 26 чэрвеня 1994 г. (свяціцель Яго Блаславенства Міраслаў Іван кардынал Любачыўскі).
У 1994-1999 гадах вучыўся ў Папскім універсітэце св. Фамы Аквінскага (Рым), дзе атрымаў доктарскую ступень з адзнакай Summa cum laude ў галіне багаслоўскай антрапалогіі і асноў маральнага багаслоўя візантыйскай багаслоўскай традыцыі. У 1999-2000 гадах - прэфект Львоўскай духоўнай семінарыі Святога Духа.
У 2000-2007 гадах - віцэ-рэктар ЛДС Святога Духа. З 2001 - віцэ-дэкан багаслоўскага факультэта Львоўскай багаслоўскай акадэміі (пазней Украінскага каталіцкага універсітэта).
У 2002-2005 гадах - кіраўнік сакратарыята і асабісты сакратар Яго Блаславенства Любаміра, кіраўнік Патрыяршай курыі ў Львове. З чэрвеня 2007 года - рэктар ЛДС Святога Духа.
14 студзеня 2009 года Папа Бенядыкт XVI блаславіў рашэнне Сінода біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы аб прызначэнні айца-доктара Святаслава Шаўчука, рэктара Львоўскай духоўнай семінарыі Святога Духа, дапаможным біскупам епархіі Пакрова Найсвятой Багародзіцы ў Буэнас-Айрасе (Аргентына). Новаму біскупу прызначаны тытулярны пасад Castra di Galba. Архіярэйская хіратонія адбылася 7 красавіка 2009 года.
10 красавіка 2010 года Уладыка Святаслаў прызначаны Апостальскім адміністратарам епархіі Пакрова Найсвятой Багародзіцы.
Як ўжо паведамлялася раней, 10 лютага 2010 г. у Кіеве Яго Блаславенства Любамір (Гузар) абвясціў, што ў гэты дзень Папа Бенядыкт XVI прыняў ягонае адрачэнне ад пасаду Вярхоўнага Архібіскупа Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Адпаведную просьбу Святому Айцу Першаіерарх УГКЦ падаў, калі яму споўнілася 75 год.
Паводле: www.risu.org.ua

Вярнуцца назад