Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ВЯЛІКАПОСНЫ ДУХОЎНЫ КАНЦЭРТ
ВЯЛІКАПОСНЫ ДУХОЎНЫ КАНЦЭРТ21.03.2011. |
|
Выданьне аздоблена фотаздымкамі амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра. Замалёўкі розных момантаў жыцьця беларусаў перагукаюцца з вершамі, а ў іх – простая вера простых і шчырых людзей, імкненьне душы, спраглай Жыцьця і Праўды, да Бога. “Я Табою малюся і Табою сьмялею й баюся, Я, Табою дазволены жыць, паміраю й жыву. І Табой паддаюся і не паддаюся спакусе, Я са страхам і верай на плаху кладу галаву”. Духоўна-паэтычная вечарына сталася нагодай з дапамогай высокай паэзіі вершаў-псальмаў спыніцца перад веліччу Бога-Творцы ды паразважаць над месцам кожнага з нас у гэтым сьвеце, нашым пакліканьнем, яшчэ раз перасэнсаваць каштоўнасьці, якімі жывем. Наступная сустрэча-прэзентацыя з новым праектам Алеся Камоцкага адбудзецца 22 сакавіка ў Наваградку ў Музеі Адама Міцкевіча а 15.00. Асноўная ж прэзентацыя “Вяровіцы Алеся Камоцкага” адбудзецца 24 сакавіка ў Менску ў Музеі Янкі Купалы а 18.30. “Да Бога зьвярнуцца з малітвай залішнім ніколі ня будзе...” Вярнуцца назад |