Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Евангеллі па-беларуску на сайце Catholic.by
Евангеллі па-беларуску на сайце Catholic.by15.03.2011. |
На сайце www.catholic.by, у раздзеле «Бібліятэка» з’явілася новая рубрыка «Святое Пісанне», у якой змешчаны Евангеллі (паводле Мацвея, Марка, Лукі, Яна) на беларускай мове.Пераклад Евангелляў здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Евангеллі перакладзены паводле: «Novum Testamentum Graece et Latine». Nestle-Aland. Stuttgart 2002; «Nova Vulgata Bibliorum Sacrorum». Editio typica altera. Пераклад Евангелляў параўнаны з іншымі сучаснымі перакладамі і стылістычна апрацаваны. Пры падрыхтоўцы перакладу Евангелляў выкарыстоўваўся тэкст «Лекцыянарыя» (літургічная кніга, якая змяшчае фрагменты тэкстаў Святога Пісання, пададзеныя паводле парадку літургічнага года, і выкарыстоўваецца ў часе святой Імшы), які быў раней (2002–2005 гг.) перакладзены Секцыяй з арыгінальных моваў і апрацаваны паводле «Ordo lectionum Missae» (Editio typica altera). «Лекцыянарый» быў распаўсюджаны для выкарыстання спачатку ў форме 16 сшыткаў, а пазней – у форме 6 кніг, прызначаных на розныя перыяды літургічнага года. «Лекцыянарый» у лічбавым фармаце змешчаны на сайце ў раздзеле «Літургія». Тэксты Евангелляў змешчаны ў PDF-фармаце, з цягам часу яны будуць даступны і ў HTML-версіі. Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |