Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ПАЧЫНАЕЦЦА ВЯЛІКІ ПОСТ 2011 г.

ПАЧЫНАЕЦЦА ВЯЛІКІ ПОСТ 2011 г.


5.03.2011.
ПАЧЫНАЕЦЦА ВЯЛІКІ ПОСТ 2011 г.Хрысьціяне візантыйскай традыцыі – грэка-католікі і праваслаўныя – пачынаюць сёлета Вялікі Пост у панядзелак, 7 сакавіка.

У гэтым годзе ўсе хрысьціяне сьвяткуюць сьвята Пасхі Хрыстовай у адзін дзень – 24 красавіка.
Традыцыйна гэтай радаснай падзеі папярэднічае саракадзённы Вялікі Пост, які прыгадвае нам саракадзённае перабываньне Госпана і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста ў пустыні ды рыхтуе нас праз пакаяньне да прыняцьця радаснай весткі пра Ўваскрасеньне.

Усе хрысьціяне візантыйскай літургічнай традыцыі – грэка-католікі і праваслаўныя – пачынаюць сёлета Вялікі Пост разам, у панядзелак, 7 сакавіка.

Паводле літургічнай традыцыі першыя чатыры дні Вялікага Посту вернікі зьбіраюцца ўвечары ў храме, каб разам маліцца Вялікі пакаянны канон сьв. Андрэя Крыцкага.

(Тэкст канона на кожны дзень можна знайсьці на старонках ЧАСАСЛОЎЦА па спасылцы: http://www.chasaslovec.info/index.php?do=category=post_tr)

Вярнуцца назад