Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Выйшла ў свет кніга пра Уніяцкую Царкву ў Беларусі

Выйшла ў свет кніга пра Уніяцкую Царкву ў Беларусі


31.01.2011.
Выйшла ў свет кніга пра Уніяцкую Царкву ў БеларусіКніга вядомага беларускага навукоўца, доктара гістарычных навук, прафесара Леаніда Лыча “Уніяцкая Царква ў Беларусі. Этнакультурны аспект” выйшла ў міскім выдавецтве “Кнігазбор” напрыканцы 2010 г.

28 студзеня 2011 г. прайшла прэзентацыя гэтай кнігі ў рамках духовай сустрэчы грэка-каталіцкага Клуба інтэлігэнцыі імя Кірылы Тураўскага, які дзейнічае пры Парафіі Праведнага Язэпа.

Кнігу прэзентаваў кандыдат гістарычных навук Вадзім Аніпяркоў а прысутны Аўтар расказаў пра сваю працу над кнігай, якая была напісаная 15 год таму, ды адказваў на пытанні прысутных.

Удзельнікі сустрэчы былі згоднымі, што гісторыя Уніяцкай Царквы ў Беларусі ўсё ж мала яшчэ вядомая грамадству і патрабныя новыя яе апрацаванні.

Вярнуцца назад