
16-17 студзеня ў многіх краінах свету адбываюцца малітвы аб развіцці дыялогу паміж юдэямі і хрысціянамі. Напярэданні тыдня малітваў аб еднасці хрысціянаў, у грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі праходзяць малітвы аб развіцці хрысціянска-юдэйскага дыялога. Так, 16 студзеня пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай, што ў Івацэвічах, адбылася ўрачыстая Літургія, у часе якой айцец Аляксандр Шыбека згадаў традыцыю добрых адносінаў паміж хрысціянамі і юдэямі ў рэгіёне Івацэвічаў, Косава, Быценя і Слоніма.