Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 16 студзеня - дзень ушанаваньня кайданаў Апостала Пятра

16 студзеня - дзень ушанаваньня кайданаў Апостала Пятра


16.01.2018.
16 студзеня - дзень ушанаваньня кайданаў Апостала ПятраУ царкоўным каляндары візантыйскага абраду 16 студзеня (паводле новага стылю, якога прытрымліваюцца беларускія грэка-католікі) адзначаецца "Пакланеньне кайданам апостала Пятра".

У гэты дзень вернікі моляцца за зьняволеных:

"Як некалі Ты, усядобры Божа, пачуў гарачыя малітвы Царквы за сьвятога апостала Твайго Пятра і вывеў яго з вязьніцы,
так і цяпер прымі пакорныя нашыя малітвы за слугаў Тваіх,
якія нявінна мучацца ў зьняволеньні,
захавай іх ад усяго благога
і хутка пашлі ім вызваленьне,
Адзіны Чалавекалюбча".

Трапар, тон 2.

Поўны тэкст службы на сьвята, гл. лінк:
http://chasaslovec.info/engine/print.php?newsid=255

Вярнуцца назад