Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Вечарына з нагоды 75-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадулiна

Вечарына з нагоды 75-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадулiна


27.12.2010.
Вечарына з нагоды 75-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадулiна 28 снежня 2010 г. у 19:00 гадз. у Вялiкай зале Беларускай дзяржаўнай фiлармонii ў Мінску пройдзе вечар прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусi Рыгора Барадулiна – верніка грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску.

У праграме прэзентацыя дакументальнага фільма Аляксандра Матафонава “Як па сухому…” - Штрыхі да партрэта Рыгора Барадуліна.

У вечарыне ўдзельнічаюць:
- Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Наталля Міхайлава,
- Хор касцёла Св. Сымона і Св. Алены “Голас душы”, кіраўнікі – Таццяна Гажэўская, Алена Абрамовіч,
- Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Якаў Навуменка,
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка,
- Саліст Белдзяржфілармоніі Канстанцін Шараў (арган)

- Вядзе вечарыну паэт Леанід Дранько-Майсюк

Вечар зарганізаваны пры падтрымцы пробашча касцёла Св. Сымона і Св. Алены – кс. Дэкана Уладзіслава Завальнюка.

Вярнуцца назад