Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Віншавальнае Слова Апостальскага Нунцыя на Раство Хрыстова
Віншавальнае Слова Апостальскага Нунцыя на Раство Хрыстова23.12.2010. |
|
АПОСТАЛЬСКАЯ НУНЦЫЯТУРА У БЕЛАРУСІ Мінск, Божае Нараджэнне 2010 г. Пачэсны Айцец Архімандрыт, святкуючы ўрачыстасць Божага Нараджэння, у малітоўнай засяроджанасці схіляемся над таямніцай Уцелаўлення Ісуса Хрыста, народжанага з Дзевы Марыі. Адзінародны Божы Сын, Святло са Святла, стаўся чалавекам. Ён, сапраўдны Бог і сапраўдны Чалавек, застаўшыся кім быў, кім жа не быў, добраахвотна стаўся з любові да людзей. У час радаснага святкавання Нараджэння Збаўцы, якім ёсць Госпад Месія, хачу перадаць Вам, Пачэсны Ойча, разам са Святарамі і Дыяканамі, з манахамі і манахінямі, ды разам з усім народам Божым гэтага ўлюбленага візантыйскага або грэцкага абраду самыя сардэчныя зычэнні, каб час сузірання Хрыста ў Таямніцы Ягонага Ўцелаўлення ўзбагачаў веру, дапамагаў чыніць дабро і рабіў Вас усіх сапраўднымі сведкамі Хрыста ў кожны дзень надыходзячага Новага 2011 году Божага. Са святочным віншаваннем у Хрысце Ісусе, Які ёсць Богам з намі, праз Якога ўсё сталася і Які пасяліўся сярод нас + Марцін Відавіч Апостальскі Нунцый у Беларусі манс.Крыспін Дубель, сакратар ---------------------------------------------------------- Пачэснаму Архімандрыту СЯРГЕЮ (Гаеку) Апостальскаму Візітатару ad nutum Sanctae Sedis для грэка-католікаў Беларусі МІНСК Вярнуцца назад |