Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI прызначыў новага апостальскага экзарха для грэка-католікаў Грэцыі

Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI прызначыў новага апостальскага экзарха для грэка-католікаў Грэцыі


24.04.2008.
Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI прызначыў новага апостальскага экзарха для грэка-католікаў Грэцыі
У сераду 23 красавіка 2008 г. Бенядыкт XVI прызначыў а. Дымітрыаса Салахаса новым апостальскім экзархам для грэка-католікаў Грэцыі. Сьвяты Айцец прыняў просьбу біскупа Анаргіраса Прынтэсіса аб звальненьні яго з абавязкаў пастырскага служэньня апостальскага экзарха.

Новы апостальскі экзарх нарадзіўся ў 1939 годзе ў Афінах. Ён вывучаў філасофію ў Папскім універсітэце Урбана і тэалогію ў Ерузалеме, дзе ў 1964 годзе быў рукапакладзены на сьвятара. Акрамя гэтага а. Дымітрыас мае юрыдычную адукацыю, якую ён атрымаў на юрыдычным факультэце Афінскага універсітэта.

Новы экзарх мае вялікі педагагічны досьвед. Ён выкладаў усходняе кананічнае права ў Экуменічным Інстытуце ў Бары, у папскіх навучальных установах Рыма і ў Каталіцкім Інстытуце ў Парыжы. Айцец Дымітрыас Салахас уваходзіць у міжнародную камісыію па каталіцка-праваслаўным дыялогу ад моманту яе стварэньня.

Вярнуцца назад