Парафія сьвятога Язэпа > Навіны, Казаньні і гаміліі > Добры пастыр душу сваю аддае за авечкі свае

Добры пастыр душу сваю аддае за авечкі свае


12.11.2010.
Добры пастыр душу сваю аддае за авечкі сваеСлова на дзень блаславёнага Язафата, Архібіскупа Полацкага, мучаніка, 16 верасня
Добры пастыр душу сваю аддае за авечкі свае
Евангельле паводле Яна, раздзел 10

Аднаго дня Збавіцель гутарыў з фарысеямі і сказаў ім. што Ён ёсьць добрым Пастырам, і што добры Пастыр душу сваю аддае за сваіх авечак. Кожнаму хрысьціяніну вядома, што за нас, якія ёсьць авечкамі Хрыстовай Аўчарні, Ён аддаў сваё жыцьцё. Сьвятыя, каторыя намагаліся заўсёды насьледваць Хрыста, бо Ён ёсьць нашым праўдзівым Настаўнікам, стараліся таксама ісьці за ягоным прыкладам, і аддаваць жыцьцё для людзей, каторыя былі давераныя іх духоўнай апецы. Гэтымі ж хвалебнымі сьвятых Пастыраў Царквы сьлядамі ішоў блаславёны Язафат, калі як Пастыр прыняў кіраваньне аўчарняй Архіепархіі Полацкай, а таксама епархій Віцебскай, Мсьціслаўскай, Аршанскай і Магілёўскай.

У часе тым на Белай Русі нез’яднаных са Сьвятым Рымскім Пятровым Пасадам многа было. Балазе Блаславёны Язафат меў і ішныя авечкі, каторыя не былі з аўчарні Хрыстовай, гэта значыць Царквы Хрыстовай цураліся, блукалі, і далучаліся да зладзеяў, як называе несправядлівымі ўладарамі Хрыстос у сёньняшнім Евангельлі, і іх несправядлівага кіраўніцтва. А і гэтых належала, як і з абавязкаў пастарскіх вынікала, Сьвятому Язафату прывесьці да аўчарні, даверанай Хрыстом Сьвятому Пятру і ягоным наступнікам. І як сведчаць пра яго біёграфы, ён праз бесперапыннае старанне, абвяшчэньне праўд Веры Каталіцкай і святога жыцьця ды прыклад, навярнуў і прывёў да Царквы Саборнай Хрыстовай многа нез’яднаных, а, таксама, і з нез’яднання да сэктанцтва адпалых. Ён быў шанаваны як навернутымі да праўдзівай веры, так і іншымі католікамі, балазе паслушнымі яму былі, як Пастыру і ўважалі яго за сьвятога. А таму, што Добры Пастыр душу сваю аддае за авечак, таму сьвяты Язафат, каторага вялікімі цудамі у пару ягонага жыцьця і па сьмерці ўславіў Хрыстос, зазнаў мучаніцтва за свой статак, бо быў забіты сякераю віцебскімі мяшчанамі за сьвятое З’яднаньне.

Што ж мусім чыніць для насьледваньня гэтага Сьвятога нашага Пастыра? Ведаеце ж што? Можам мы таксама пацярпець нейкі род мучаніцтва і даць душу нашую за душу нашую. “Хто любіць Душу сваю на гэтым сьвеце згубіць яе”, -- гаворыць Збавіцель, а гэта значыць: хто хоча ў гэтым жыцьці на супраціўляцца сваім жарсьцям, страсьцям, але дагаджаць усім прыемнасьцям і вабнотам, да якіх імкнуцца нашыя пачуцьці, той любіць душу сваю, але толькі на тое, каб яе загубіць. “Хто мае ў нянавісьці душу сваю на гэтым сьвеце, на жыцьце вечнае беражэ яе”, - гэта значыць: хто мае ў нянавісці бунт супраць духа, які ўздымае пажадлівасьць цела, і падпарадкоўвае цела розуму, хто ўнікае задавальненняў, хто не дбае пра забавы, узьдзержваецца ад ігры і забавак, той зазнае адмысловы род унутранага мучаніцтва, праз каторы, як праўдзівы Пастыр уласнай душы, аддае за яе ўсяго сябе і яе шануе і пільнуе, каб не заблукала і сьцераглася памылак гэтага сьвету. Каб яна была укшталтавана і прыгатаваная блаславёнай пашы Неба. А вось гэта той спосаб, якім кожны з нас можа насьледваць нашага сьвятога Апекуна і быць Пастырам і Мучанікам для ўласнай душы.

З кнігі: “Словы парафіяльныя на нядзелі і сьвята ўрачыстыя ўсяго году паводле Евангельля ў грэцкім абрадзе зладжаных...” Году 1788 у Вільні ў Друкарні базыльянаў

Вярнуцца назад