Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ПОЛАЦК: грэка-католікі запрашаюць на святкаванне 20-ддзя аднаўлення дзейнасці парафіі

ПОЛАЦК: грэка-католікі запрашаюць на святкаванне 20-ддзя аднаўлення дзейнасці парафіі


11.11.2010.
ПОЛАЦК: грэка-католікі запрашаюць на святкаванне 20-ддзя аднаўлення дзейнасці парафіі12 i 13 лістапада 2010 грэка-каталіцкая парафія святапакутніка Язафата святкуе памяць свайго нябеснага Апякуна.
У тойжа дзень адзначаецца 20 гадоў аднаўлення дзейнасці парафіі.

Урачыстасці будуць праходзіць у храме пачэснай Параскевы Полацкай (вул. Новасёлаў № 70; канчатковы прыпынак аўтобуса № 8, вул. Бабушкіна), дзе звычайна збіраюцца на малітву вернікі полацкай парафіі.

У суботу 13 лістапада у 10:00 гадз. будзе адспяваны Акафіст у гонар святамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, а ў 11:00 гадз. будзе адслужаная Боская Літургія, якую ўзначаліць Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт (Сяргей).

У свяце прыйме ўдзел генеральны вікарый Віцебскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі пралат Францішак Кісель і душпастыры рыма-каталіцкіх парафіяў Віцебскай дыяцэзіі, якія носяць імя святога Язафата.
Запрошаныя таксама прадстаўнікі грэка-каталіцкіх парафіяў з усёй Беларусі ды ўсе, хто хоча ушанаваць гэтага вялікага беларускага святога.

“Святкаванне памяці святвмучаніка Язафата, гэта для нас усіх нагода маліцца за наш горад Полацк, за ўсіх жыхароў і улады нашага горада, якога архіпастырам быў той вялікі мучанік. Святамучанік Язафат, які любіў свой горад, з’яўляецца для нас прыкладам любіць наш горад і маліцца за яго” – сказаў настаяцель Полацкай грэка-каталіцкай парафіі а. Аляксандр Шаўцоў.

Вярнуцца назад