Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Кіеў: кангрэс на тэму ролі свецкіх вернікаў у развіцці УГКЦ ва ўсходняй Украіне
Кіеў: кангрэс на тэму ролі свецкіх вернікаў у развіцці УГКЦ ва ўсходняй Украіне10.11.2010. |
Кангрэс свецкіх вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй Украіны адбудзецца ў Кіеве з 12 па 14 лістапада 2010 г. Тэма кангрэса — роля свецкіх вернікаў у развіцці і станаўленні УГКЦ ва ўсходняй Украіне. «У нашым горадзе распаўсюджана меркаванне, што ў Царкве пэўную задачу маюць толькі біскупы, святары, дыяканы і манахі. Гэта няпоўнае разуменне Царквы, — тлумачыць Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Любамір (Гузар). У царкоўным жыцці вельмі важнае і адказнае месца займаюць таксама свецкія вернікі. Іх задача – не толькі асвячаць сваю душу, але і асвячаць свет, у якім яны жывуць. А духавенства і манаства служаць свецкім вернікам, каб іх дзейнасць сапраўды выконвала гэтую місію», — падкрэсліў Уладыка Любамір. Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |