Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ВІЦЕБСК: ПАДРЫХТОЎКА ДА СВЯТА СВЯТАМУЧАНІКА ЯЗАФАТА

ВІЦЕБСК: ПАДРЫХТОЎКА ДА СВЯТА СВЯТАМУЧАНІКА ЯЗАФАТА


10.11.2010.
ВІЦЕБСК: ПАДРЫХТОЎКА ДА СВЯТА СВЯТАМУЧАНІКА ЯЗАФАТАУ ноч з суботы на нядзелю 6/7 лістапада 2010 ў грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстова ў Віцебску адбылося начное малітоўнае чуванне моладзі. Правадзілася яно ў рамках духоўнай падрыхтоўкі да ўрачыстасці святамучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага (12 лістапада).

Чуванне пачалося з урачыстай нядзельнай Вячэрні, пасля якой моладзь разважала духоўныя настаўленні Айцоў Царквы ды малілася Ружанец за еднасць хрысціянаў і пашырэнне хрысціянскага валанцёрскага служэння ў Беларусі.

Каля 3-яй гадзіны ночы адбыўся паход да цудадзейнай крыніцы на Юр’евай горцы, ля якой моладзь малілася за г. Віцебск. Скончылася чуванне раняшняй Боскай Літургіяй а 6-ай гадз.

Варта заўважыць, што ў начным чуванні прыймалі ўдзел таксама асобы непоўнаспраўныя і дзеці.

* * *

У Віцебску – месцы мучаніцкай смерці Архібіскупа Язафата, вернікі грэка-каталіцкіх парафій святкуюць ягоную памяць разам з рыма-католікамі.
12 лістапада 2010 святочная Боская Літургія (ва ўсходнім абрадзе) будзе адслужаная ў катэдральным касцёле св. Барбары ў 18:00

Вярнуцца назад