Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Жыццё для Беларусі”
“Жыццё для Беларусі”21.10.2010. |
|
21 кастрычніка 2010 г. у бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук прайшла прэзентацыя кнігі «Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца», якая з’яўляецца зборнікам артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі выдадзеным у гонар 80-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства мітрафорнага протаярэя Аляксандра Надсана, Апостальскага Візітатара для беларусаў грэка-католікаў замежжа і рэктара Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане. Кніга выдадзена мінскім выдавецтвам “Тэхналогія”. У кнізе на англійскай і беларускай мовах сабраны артыкулы ста навукоўцаў і 25 пісьменнікаў з розных краінаў. Ідэя стварэння падобнага выдання з’явілася ў 2006 г., напярэдадні 80-годдзя айца Аляксандра Надсана. «Кніга, якая прэзентуецца, — гэта не толькі набор артыкулаў, гэта яшчэ мастацкая і выдавецкая з’ява», — адзначыла яе складальніца і рэдактар, доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая. З нагоды прэзэнтацыі Аддзел рэдкай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук падрыхтаваў цікавую выстаўку кнігаў, артыкулаў і фотаздымкаў пад назвай: “Айцец Аляксандр Надсан – жыццё для Беларусі”. «Выдадзеная кніга змяшчае ў сабе шмат каштоўных і цікавых артыкулаў, у тым ліку і з галіны багаслоўя. Яна дастойна ўшаноўвае Пачэснага Юбіляра а нас, якія жывём у Беларусі, заахвочвае жыць для Беларусі» – сказаў у рамках прэзэнтацыі архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі. Вярнуцца назад |