Парафія сьвятога Язэпа > Taize 2010 > TAIZE 2010
TAIZE 201021.10.2010. |
|
У канцы кожнага году Cупольнасць Тэзэ (Taize) арганізоўвае сустрэчу хрысціянскай эўрапейскай моладзі. Сёлетняя сустрэча адбудзецца ў Ротэрдаме (Нідэрланды) з 28 снежня 2010 па 1 студзеня 2011. Сярод розных групаў пілігрымаў з Беларусі з Мінска рыхтуецца міжпарафіяльная група, якую збіраюць: рыма-каталіцкая Парафія св. Яна Хрысціцеля (для кантакта: katalik@tut.by) і грэка-каталіцкая Парафія св. Міколы Цудатворцы (для кантакта: shybeka@gmail.com) „ПІЛІГРЫМКА ДАВЕРУ НА ЗЯМЛІ” Ротэрдам, 28-XII-2010 - 1-I-2011 Сёлетняя сустрэча адбудзецца ў Ротэрдаме (Нідэрланды), з 28 снежня 2010 па 1 студзеня 2011. Кульмінацыя шматлікіх месяцаў падрыхтоўкі як для жыхароў гораду, якія рыхтуюцца да прыёму гасцей, так і для тых, хто рыхтуецца да паездкі ў Ротэрдам, стане магчымасьць сумеснай малітвы і зносін з моладдзю іншых краін. “Калі мы адпраўляемся зараз у паломніцтва даверу на зямлі з моладдзю з ўсіх кантынентаў, то гэта адбываецца таму, што мы ўсведамляем, наколькі неабходны зараз мір. І, магчыма, гэтая тэма захопіць нас настолькі моцна, што мы паспрабуем адказаць сваім жыццём на наступныя пытанні: “Ці магу я несці давер там, дзе я жыву? Ці гатовы я ўсё лепш і лепш разумець іншых?” – сказаў брат Рожэ, заснавальнік супольнасці Тэзэ, на сустрэчы ў Лісабоне ў 2004 годзе. A. Чаму будзе прысвечана сустрэча ў Ротэрдаме? · Удзел у сустрэчы, што заклікае да пошуку прымірэння на ўсіх узроўнях – як у вялікай сям'і народаў, так і сярод тых, хто ёсць вакол нас у штодзённым жыцці. · Прыём у сем'ях і парафіях Ротэрдама дапаможа нам дасягнуць міру і даверу паміж вельмі рознымі людзьмі. · Мы будзем маліца ўсе разам як адна вялікая супольнасць ў адным з раёнаў гораду: гэта будзе час, каб наблізіцца да славы Госпада і каб пачуць Яго. · У парафіях, дзе мы будзем знаходзіцца, мы сустрэнем людзей, чые абавязкі перад іншымі заахвоцяць нас у тым, што мы мусім рабіць дома. Б. Колькі пытанняў: · Ці прымаю я актыўны удзел у жыцці парафіі (царквы)? · Ці гатовы я да актыўнага удзелу ў Сустрэчы і падрыхтоўцы да яе; што гэта для мяне значыць? · Што зраблю, каб падрыхтоўка да ўдзелу яшчэ бліжэй наблізіла мяне да Хрыста і людзей - з кім сустракаюся штодня і хто жыве далёка? · Як знайду час на тае, каб спыніцца на ціхую малітву, каб лепш зразумець: як Пілігрымка Даверу дапасуецца да майго штодзённага жыцьця? · Якія дасведчанні вазьму з сабой, каб дзяліца з тымі, з кім пілігрымаць буду і каго сустрэну ў Ротэрдаме? · У які спосаб жывуць Эвангеллем людзі ў маёй краіне, мясцовасці, парафіі ці супольнасці? · Што для мяне ёсць найважнейшым ў жыцьці? В. Прыкладная праграма: 28 снежня – прыманне ў сем'і і хрысціянскія супольнасці Ротэрдама ці яго ваколіц. Штодня а 8:30-11:00 нас чакае малітва, разважанні, а затым праца ў групках (працоўная мова – ангельская, французская, нямецкая). Штодня двойчы, у 13:15 і 19:30, - супольная малітва для ўсіх (у вялікіх, спецыяльна аздобленых залях), а па абедзе - тэматычныя спатканні. 31 снежня у 23:00 у кожнай парафіі: малітва за мір, а ў завяршэнне - “фэст нацый”. Размяшчэнне: умовы пілігрымкавыя - у сем'ях ці парафіяльных і школьных залах; таму трэба мець турыстычны дыванок і спальнік, быць падрыхтаваным да паходных умоваў. Выезд: 25-26 снежня 2010 Прыезд: 3-4 студзеня 2011 Г. Узрост: У Еўрапейскай сустрэчы можа браць удзел: - Моладзь ад 18 да 35 год; (Абмежаванняў канфессіяй няма!) - Моладзь ад 16 да 17 год, дарослыя ад 35 і вышэй, сям’я (маці/бацька з дзіцём 7-14 год), жанатыя пары – абмежавана. Д. Прыкладны кошт: 150 еўра (без уліку візаў; візы - бясплатна). Е. Якія дакументы мусяць быць прадстаўленыя* на разгляд для залічэння ў менскую групу пілігрымаў № BY17-22-83982 ? 1. Рэкамендацыя** (інфармацыя аб Вашым удзеле ў жыцці парафіі) ад святара, законнай асобы. 2. Умовы А1*** падпісаныя ўласнаручна (); 3. Анкета А2*** запоўненая і падпісаная ўласнаручна (); 4. Копія пашпарта (30-31, 32-33 старонкі + прапіска); 5. Грошы ў памеры 50 еўра. Прынцыпы залічэння: удзел у жыцці парафіі, удзел у ранейшых Пілігрымках Даверу, Рэкамендацыя. Куды і калі: 25 і 26 кастрычніка па Імшы а 19-00 да 21-00 дольны касцёл св. Яна Хрысьціцеля (вул. Пляханава, 28-2). 27 кастрычніка званіце - дамаўляйцеся. У выніку адмовы, дакументы вяртаюцца 31.10.2010 там жа, у той жа час. Апошні тэрмін прадстаўлення дакументаў: 27 КАСТРЫЧНІКА 2010 ГОДУ! Кантакт: e-mail: katalik@tut.by, shybeka@gmail.com (для грэка-католікаў). Тэлефоны: MTS - 2586520; Velcom - 6993301 За навінамі сачыце на http://www.svjazep.org ______________ * - прадстаўленне дакумантаў не гарантуе ўваходжаньне ў склад менскай групы пілігрымаў ** - Вітаецца Парафіяльны спіс у парадку “першымі – важнейшыя для парафіі” *** - Умовы А1 i Анкету А2 можна знайсці на сайце http://www.svjazep.org ці пры падачы дакументаў Вярнуцца назад |