Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Візіт кардынала Бэртонэ ва Ўкраіну
Візіт кардынала Бэртонэ ва Ўкраіну30.05.2008. |
![]() У нядзелю 25 траўня кардынал Бэртонэ наведаў будаўніцтва Патрыяршага сабору Ўваскрасеньня Хрыстовага Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Кіеве. Высокага госьця сустрэлі Яго Блаславенства Патрыярх УГКЦ Любамір і сакратар Сіноду біскупаў УГКЦ Уладыка Багдан (Дзюрах). На месца будаўніцтва сабору з кардыналам Бэртонэ прыбылі таксама Апостальскі Нунцый ва Ўкраіне архібіскуп Іван Юркавіч і архібіскуп-каад’ютар Рыма-Каталіцкай Царквы Мячыслаў Макшыцкі. У прывітальным слове Яго Блаславенства Любамір выказаў словы ўдзячнасьці кардыналу Тарчызіо Бэртонэ за яго жаданьне наведаць будучы Патрыяршы цэнтр усёй Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Сабор, які будуецца ў сталіцы Ўкраіны, на думку Патрыярха УГКЦ, будзе сімвалам адзінства УГКЦ, месцам, адкуль будуць сыходзіць ініцыятывы ў справе дасягненьня адзінства паміж усімі хрысьціянамі. ![]() Пра сучасны стан Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы кардынал Бэртонэ зазначыў, што яна “не засяроджваецца толькі на поглядзе ў мінулае, але зьяўляецца адкрытай на евангелізацыю і місійную дзейнасьць”. Пасля Літургіі Дзяржаўны сакратар Ватыкана сустрэўся з Прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам, які ўручыў яму ордэн князя Яраслава Мудрага І ступені за значны асабісты ўнёсак у пашырэньне ў сьвеце ідэалаў міру, справядлівасьці і гуманізму. Паводле Дэпартамента інфармацыі УГКЦ Вярнуцца назад |