Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ВІЦЕБСК: Свята для маці

ВІЦЕБСК: Свята для маці


16.10.2010.
ВІЦЕБСК: Свята для маці 15 кастрычніка 2010 г. у Віцебску адбыўся святочны вечар для маці, якія выхоўваюць дзетак с асаблівасцямі псіха-фізычнага розвітку.
Вечар быў арганізаваны Хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая, які дзейнічае пры віцебскай грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага ды быў ён прысвечаны штогадоваму Дню Маці.

ВІЦЕБСК: Свята для маці Актыўны удзел у правядзенні Вечара прынялі, таксама, валанцёры руху “Сэрца на далоні” Віцебскага медычнага універсітэту, якія падрыхтавалі грунтоўную музычную праграму.

Асаблівыя пачуцці ў прысутных маці выклікала конкурсная праграма, перадусім конкурсы для дзяцей “Знайдзі сваю маці” і “Што маці любіць”.

ВІЦЕБСК: Свята для маці Святочны вечар стаўся добрай нагодай да больш глыбока разумення гераічнага чалавечага подзвігу ўсіх маці, якія насуперак людскім сумнівам падаравалі жыццё сваім асаблівым дзецям і якія ціха і пакорна, як Найсвятая Дзева Марыя, дзень за днём, год за годам служаць сваім дзецям.

а. Аляксандр Шыбека, Віцебск


Вярнуцца назад