Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Былы Рэктар Collegium Orientale будзе падвышаны ў сан архімандрыта

Былы Рэктар Collegium Orientale будзе падвышаны ў сан архімандрыта


29.09.2010.
Былы Рэктар Collegium Orientale будзе падвышаны ў сан архімандрытаУладыка Мілан (Шашык), біскуп Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі надасць годнасць архімандрыта Андрэасу Цірмаеру, былому рэктару Collegium Orientale ў Айхштэце (Нямеччына).

Ягоная хіратэсія, гэта значыць увядзенне ў сан архімандрыта, адбудзецца 10 кастрычніка гэтага году.

Святар дыяцэзіі Айхштэт Андрэас Цірмаер (Andreas Thiermeyer) шмат гадоў аказваў дапамогу Усходнім Каталіцкім Цэрквам, ў тым ліку і БГКЦ. У перыяд 1998 – 2008 ён быў рэктарам Collegium Orientale ў Айхштэт, дзе падрыхтоўку да святарства праходзяць семінарысты розных Усходніх Цэркваў.
Сёння а. Андрэас нясе служэнне настаяцеля храму Багародзіцы “Аздараўлення хворых” і дыяцэзіяльнага цэнтра пілігрымак на гары Габсберг (дыяцэзія Айхштэт).

Протаерэй Андрэас з’яўляецца таксама кансультарам Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў.

Аксіос Аксіос Аксіос

Вярнуцца назад