Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Сацыяльнае служэнне ва Ўсходнім протапрэзбітараце

Сацыяльнае служэнне ва Ўсходнім протапрэзбітараце


28.09.2010.
Сацыяльнае служэнне ва Ўсходнім протапрэзбітарацеПачатак новага душпастырскага году прынёс новыя ініцыятывы сацыяльнага служэнна ў грэка-каталіцкіх парафіях Усходняга протапрэзбітарата (дэканата). Ніжэй даём кароткія інфармацыі пра некаторы мерапрыемствы.

Усе гэтыя ініцыятывы праводзіліся з удзелам валянцёраў з хрысціянскага Руху св. Мікалая (гл. лінк: http://www.belarus.betel-charity.org) а ў іх правядзенні ўдзельнічалі людзі розных веравызнанняў і светапоглядаў.

Сацыяльнае служэнне ва Ўсходнім протапрэзбітарацеСемінар у Лёзна
20 верасня 2010 г. прадстаўнікі Руху св. Мікалая, па запрашэнні грамадства інвалідаў Лёзнінскага району, прынялі ўдзел у семінары “Канвенцыя правоў людзей з абмежанымі магчымасцямі”, які адбыўся пры падтрымцы Міжнароднага Дзіцячага Фонду. У рамках семінара разглядаліся пытанні храналогіі розвітку заканадаўства аб правах людзей з абмежанымі магчымасцямі, а таксама іх рэалізацыю ў сучасным грамадстве.
Акрамя валанцёраў Руху св. Мікалая ў семінары прынялі удзел прадстаўнікі Міжнароднага Дзіцячага Фонду, Лёзнінскага карыкцыйнага цэнтру, грамадства інвалідаў лёзнінскага району. Між іншым валанцёры Руху абмяркоўвалі магчымасць стварэння клубу для людзей з затрымкай псіха-фізычнага розвітку пры карэкцыйным цэнтры ў Лёзна.

Сацыяльнае служэнне ва Ўсходнім протапрэзбітарацеПрэзентацыя ў Медычным універсітэце ў Віцебску.

22 верасня 2010 г. у Віцебскім Дзяржаўным Медычным Універсітэце адбылася Прэзентацыя “Валанцёрскае служэнне ў сучасным грамадстве”. Праводзілася яна Хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая пры арганізацыйнай падтрымцы універсітэцкага валанцёрскага руху “Сэрца на далоні”.

У рамках прэзентацыі валанцёры руху св. Мікалая падзяліліся досведам сацыяльнай працы з людзмі з абмежаннямі псіха-фізічнага розвітку, дзецьмі-сіротамі і састарэлымі асобамі.

Супрацоўніцтва руху св. Мікалая з універсітэцкім рухам “Сэрца на далоні” налічвае ўжо больш за 2 гады, з моманту яго паўстання. Удзельнікі Прэзінтацыі, студэнты універсітэту, выказалі зацікаўленасць у правядзенні сістэматычных сустрэч і прэзентацый, прысвечаных сацыяльнаму валанцёрскаму служэнню ў грамадстве.

а. Аляксандр Шыбека
фота Юлія Дарожка

Вярнуцца назад