Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Велічае горача душа мая Бога
Велічае горача душа мая Бога25.09.2010. |
|
30 верасня 2010 г. ў грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры св. Язэпа пачынаецца новы цыкл духовых сустрэчаў. Вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў паэта-святара Казіміра Сваяка (серыя Беларускі кнігазбор , 2010) адбудзецца 30 верасня 2010 г. а 19:00 ў грэка-каталіцкім цэнтры св.Язэпа на вул. Арджанікідзе, д. 6. (ст.м. Аўтазаводская, па ходу цягніка налева, далей адразу па вул. Цэнтральная 3-ці паварот направа) У вечарыне бяруць удзел пісьменнікі і навукоўцы: Адам Мальдзіс, Кастусь Цвірка, Леанід Дранько-Майсюк і Ірына Багдановіч. Творы Казіміра Сваяка прагучаць у мастацкім выкананні вакальнага ансамбля удзельнікаў хору Архікатэдральнага касцёла і групы чытальнікаў. Арганізатарамі вечарыны з’яўляюцца грэка-каталіцкі Клуб інтэлегенцыі імя св. Кірылы Тураўскага і Рэспубліканскае аддзяленне міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Сардэчна запрашаем. Вярнуцца назад |