Парафія сьвятога Язэпа > Юбілейны год > “Няхай вас суправодзяць малітвы Жыровіцкай Багародзіцы, Маці Еднасці”
“Няхай вас суправодзяць малітвы Жыровіцкай Багародзіцы, Маці Еднасці”22.09.2010. |
|
да удзельнікаў святкавання ў Слоніме У рамках святкавання ў Слоніме 19 верасня 2010 г., на завяршэнне Боскай Літургіі, якую ўзначаліў Найдастойны Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Марцін Відавіч, быў зачытаны Прывітальны ліст Прэфекта Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынала Леанарда Сандры (Leonardo Sandri) да вернікаў Кангрэгацыя Усходніх Цэркваў Prot.N. 210/2004 Рым, 14 верасня 2010 Высокадастойны Апостальскі Нунцый, Дастойныя Ўладыкі, Пачэсныя Святары, Браты і Сёстры. Вы сабраліся ў Слоніме, каб адзначыць 280-ыя ўгодкі каранавання цудатворнай Іконы Багародзіцы Жыровіцкай. Вітаю Вас сардэчна ў Госпадзе Ісусе. Ераманах-базыліянін Ігнацій Кульчынскі з Рыму, пасьля абраду гэтага каранавання, пісаў: “Якасць найбольш яскравая, што ўпрыгожвае высакародную душу, ёсць праўдзівая пабожнасць да Магутнай Маці Божай”. Праўдзівая пабожнасць да Найсвяцейшай Божай Маці і ўшанаванне Ейных святых іконаў было заўсёды прысутным у хрысціянскім людзе Вашай Краіны. Святкаванне ў Слоніме нанова пацвяржае гэты факт. Як таксама жывой была пабожнасць Святога Айца, Рымскага Біскупа і Паўсюднага Пастыра, што па гэтай прычыне пажадаў блаславіць папскія кароны. У часе каранавання, апрача найкаштоўнейшай Іконы Маці Божай, што знаходзілася ў Жыровіцкім манастыры, былі шанаваныя таксама дзве іншыя цудатворныя копіі гэтага святога Абраза. З Рыму, уласна, была паслана ў Вашу краіну копія Жыровіцкай Іконы (“Madonna del Pascolo”), якая паходзіла з царквы святых Сяргея і Вакха. Яна, будучы звычайна называнай у народзе “Рымскай Багародзіцай”, праславілася таксама як цудатворная, і ўласна яна была укаранавана каронамі, блаславёнымі Святым Айцом. У той час, калі вы трываеце на малітве перад цудатворнай Іконай – пастыры і вернікі візантыйскага і лацінскага абрадаў Каталіцкай Царквы, што ёсць у Беларусі, адчуваю сябе духоўна з Вамі і аддаю хвалу Богу, што даў нам свайго Боскага Сына і Найсвяцейшую Дзеву Марыю. Усесвятая Багародзіца ёсць Маці Хрыста і Маці Царквы. Хрысьціянскі люд у Беларусі заўсёды зазнаваў Ейную нябесную апеку і напрацягу вякоў даў шматлікія прыклады святасьці і вернасці Евангеллю, дзякуючы Ейнаму моцнаму заступніцтву перад Богам. Гэтая вернасць Евангеллю Хрыста і Ягонай Царкве застаецца таксама сёння выклікам для ўсіх хрысціянаў у Беларусі. На шляху еднасці хрысціянаў і ў гэтым супольным дзеяньні для духоўнага і матэрыяльнага дабра Вашай шляхетнай Краіны вы заўсёды сустрэнеце Святую і Добрую Нябесную Маці. Але кожны мусіць споўніць уласнае заданьне, з асабістым ахвярным сведчаньнем, жывучы заўсёды усё больш інтэнсіўна ў праўдзівым духу Царквы. У гэты спосаб зможаце ахвяраваць Беларусі, і асабліва маладым пакаленням, “надзею, што не пасароміць”, якая носіць імя Хрыста. Няхай Вас суправодзяць малітвы Жыровіцкай Багародзіцы, Маці Еднасці. З Блаславеннем Гасподнім, +Леанард кардынал Сандры Прэфект Вярнуцца назад |