Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Вене праходзіць пасяджэнне Камісіі для дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнымі Цэрквамі

У Вене праходзіць пасяджэнне Камісіі для дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнымі Цэрквамі


21.09.2010.
У Вене праходзіць пасяджэнне Камісіі для дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнымі Цэрквамі20 верасня ў Вене распачало працу ХІІ Пленарнае пасяджэнне міжнароднай смешанай Камісіі для тэалагічнага дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнымі Цэрквамі.
30 афіцыйных прадстаўнікоў (біскупаў і экспераў) Каталіцкай і аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў прымаюць удзел у гэтым мерапрыемстве, якое праходзіць у венскім Кардынал-Кёнінг-хаус.

Кардынал Венскі Крыстаф Шонбарн і праваслаўны мітрапаліт Венскі і Аўстрыйскі Міхаіл (Стаікос) чакаюць ад канферэнцыі канкрэтных крокаў наперад у адносінах паміж дзвюма Цэрквамі.

”Роля Біскупа Рыму ў Сулучнасці Царквы ў першым Тысячагоддзі” (The Role of the Bishop of Rome in the Communion of the Church in the First Millennium) – гэта тэма сёлетняга закрытага пасяджэння.

Каталіцкая Царква і Праваслаўная Царква маюць падобны погляд, які заключаецца ў тым, што Рым напачатку займаў першае месца, а Біскуп Рыма быў першым сярод патрыярхаў. Рознагалоссі ж узнікаюць у іншым пытанні: чым з’яўляўся прымат Папы на пачатку гісторыі хрысціянства і якія правы даваў Біскупу Рыма.

На чале дэлегацыі Праваслаўнай Царквы стаіць мітрапаліт Іоаніс з Пергама, які належыць да Ўсяленскага (Канстантынопальскага) Патрыярхата.

Каталіцкую дэлегацыю узначальвае кардынал Вальтэр Каспер, былы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. У складзе каталіцкай дэлегацыі кардынал Крыстаф Шонбарн і актуальны старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству архібіскуп Курт Кох, а таксама прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры і прадстаўнікі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

Вярнуцца назад