Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Дабрачыньнае служэньне ў сучасным грамадстве”

“Дабрачыньнае служэньне ў сучасным грамадстве”


12.08.2010.
“Дабрачыньнае служэньне ў сучасным грамадстве”Міжпарафіяльны валанцёрскі семінар у Полацку

11 жніўня 2010 г. г. Полацку адбыўся міжпарафіяльны семінар-прэзентацыя па праблематыцы “Хрысьціянскае дабрачыннае служэньне ў сучасным грамадстве”.

“Дабрачыньнае служэньне ў сучасным грамадстве”Семінар быў арганізаваны дабрачынным цэнтрам Бэтэль мясцовай грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата і рыма-каталіцкай парафіяй сьв. Андрэя Баболі (якая прадаставіла памешканьні для гэтай духовай сустрэчы).

“Дабрачыньнае служэньне ў сучасным грамадстве”“Дабрачыньнае служэньне ў сучасным грамадстве”Падчас сустрэчы прадстаўнікі Хрысьціянскага валанцёрскага руху сьв. Мікалая і валанцёры парафіяў наўзаем падзяліліся досьведам канкрэтнага хрысьціянскага служэньня людзям састарэлага ўзросту, дзецям-сіротам, непаўнаспраўным, хворым і самотным. Акрамя гэтага, былі разглянутыя пытаньні канкрэтнай дзейнасьці ў справе абароны ненароджаных дзяцей, абароны сям’і і сямейных каштоўнасьцяў.

Удзельнікі сустрэчы вырашылі праводзіць падобнае мерапрыемствы ў Полацку штомесяц. На іх можна будзе не толькі ўзбагачаць і ўдасканальваць свой валанцёрскі досьвед, але, перадусім, перабываць у малітоўнай сулучнасьці, просячы Божага блаславеньня для Полацка і для ўсіх добрых пачынаньняў у горадзе.
Удзельнікі семінара выказалі спадзяваньне, што такія сустрэчы паслужаць добрым фундаментам для пашырэньня каталіцкага валанцёрскага служэньня ў г. Полацк.

Усіх, хто хацеў бы прыняць удзел у падобных сістэматычных валанцёрскіх сустрэчах у Полацку і Віцебску, просім зьвяртацца па тэлефонах:

+375 29 2997241 (МТС)
+375 29 9622019 (Velcom) - а. Аляксандр Шыбека

8 (02144) 3-77-67 - с. Валянціна Арсоба

Болей інфармацыі - на сайце Дабрачыннага цэнтру Бэтэль і Хрысьціянскага валанцёрскага руху сьв. Мікалая: www.belarus.betel-charity.org
а. Аляксандр Шыбека, Віцебск

Вярнуцца назад