Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Ераманах Бенядыкт - шматгадовы душпастыр беларускіх грэка-католікаў прызначаны дапаможным біскупам Львоўскай архіепархіі

Ераманах Бенядыкт - шматгадовы душпастыр беларускіх грэка-католікаў прызначаны дапаможным біскупам Львоўскай архіепархіі


4.08.2010.
Ераманах Бенядыкт - шматгадовы душпастыр беларускіх грэка-католікаў прызначаны дапаможным біскупам Львоўскай архіепархіі3 жніўня 2010 году Святы Айцец Бенядыкт XVI пацвердзіў выбар Сіноду Біскупаў УГКЦ, які паводле Канонаў Усходніх Цэркваў прызначыў дапаможным біскупам Львоўскай архіепархіі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ераманаха Бенядыкта (у свеце Валерый Алексійчук), які належыць да Святауспенскай Уніўскай Лаўры манахаў-студытаў. Святы Айцец Бенядыкт XVI прызначыў новаму Ўладыку тытулярны пасад Джарманічана.

Ераманах Бенядыкт (Алексійчук) нарадзіўся 16 студзеня 1968 году у вёсцы Баршчыўка Кастопальскага раёну Ровенскай вобласці.

Уладыка Бенядыкт разам з Нунцыям і архімандрытам Сяргеем падчас пілігрымкі ў Полацку, 2006 годУладыка Бенядыкт разам з Нунцыям і архімандрытам Сяргеем падчас пілігрымкі ў Полацку, 2006 годУ 1990-1993 гадах навучаўся у Духоўнай семінарыі ў горадзе Драгобычы. Быў высвячаны на святара 29 сакавіка 1992 году. 13 траўня 1993 году быў прыняты ў Святауспенскую Уніўскую Лаўру манахаў Студыйскага Уставу. Атрымаў манашы пострыг 13 кастрычніка гэтага ж году. 31 снежня 1995 году атрымаў постыг у Малую Схіму.

З ліпеня 1994 году быў душпастырам у новаствораным грэка-каталіцкім манастыры свв. Барыса і Глеба у Полацку. Адначасова працаваў у грэка-каталіцкіх парафіях у Віцебску, Магілёве, Гомелі, Брэсце. Быў духоўнікам маладзёвай супольнасці ў Мінску.

У 1996 годзе скончыў Люблінскі каталіцкі універсітэт з напісаннем магістэрскай працы на тэму «Хрысціянская духоўнасць паводле св. Яна з Кранштадту».

У красавіку 1999 году быў абраны ігуменам Святауспенскай Уніўскай Лаўры.

З кастрычніка 2004 году распачаў дактаранцкае навучанне ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. У 2006 годзе скончыў ліцэнціят у згаданым універсітэце з Тэалогіі духоўнасці.

У 2006 годзе быў адміністратарам парафіі святога Мікалая ў г. Перамышляны. У лютым 2006 году ўзначаліў сакратарыят Сабору манаства УГКЦ. У траўні 2007 году ўзначаліў Літургічную раду.

У жніўні 2007 году быў выбраны старшынёй Рады вышэйшых настаяцеляў манаскіх супольнасцяў УГКЦ.

18 красавіка 2008 году ў Люблінскім каталіцкім універсітэце абараніў доктарскую працу на тэму «Настаяцель як духоўны айцец. Даследванні ў святле твораў вялебнага Тэадора Студыта».

* * *

АКСІОС, АКСІОС, АКСІОС!

Вярнуцца назад