Парафія сьвятога Язэпа > Пілігрымка 2010 > “...ісці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы” (+ фотагалерэя)

“...ісці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы” (+ фотагалерэя)


12.07.2010.
“...ісці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы” (+ фотагалерэя)Завяршэньне XVI грэка-каталіцкай пілігрымкі

У нядзелю, 11 ліпеня, у Полацку ўрачыстай Боскай Літургіяй, якую ля грэка-каталіцкага храму сьв. Параскевы Полацкай узначаліў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей, завяршылася XVI штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацак.
Яна праходзіла пад дэвізам: “...ісці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы”, а яе кіраўніком быў а. протапрэзьбітар Зміцер Грышан з Віцебска..

У апошні дзень пілігрымкі, у суботу, пілігрымы прайшлі шлях ад Гаранаў праз Струньне – былой рэзідэнцыі ўніяцкіх мітрапалітаў, дзе маліліся ля крыжа за спачылых сьвятароў і ярархаў Уніяцкай Царквы, да сабору сьвятой Сафіі і пасьля – да храму сьв. Параскевы Полацкай.
У Струньні да пілігрымаў далучылася група вернікаў з Полацкай рыма-каталіцкай парафіі разам з Сёстрамі Эўхарысткамі. Памінальнае слова ля крыжа ў Струньні прамовіў а. Протарэзьбітар Яўген Усошын з Мінска.

У Полацку сардэчна сустракалі пілігрымаў душпастыр Полацкай грэка-каталіцкай парафіі а. Аляксандр Шаўцоў разам з парафіянамі. Тыя ж гасцінныя парафіяне падрыхтавалі ў нядзелю сьвяточную трапезу (Агапу) для ўсіх удзельнікаў урачыстасьці.

У суботу ўвечары сьвяточную Вячэрню у гонар сьвятых пакутнікаў Барыса і Глеба служыў ераманах Пахом (Кавалёў), а Ютрань у нядзелю раніцай а. Кірыл. Прыхожа ды духоўна сьпявалі семінарысты БГКЦ.

На Боскай Літургіі ў нядзелю, на якой сьпяваў хор полацкай парафіі, маліліся сьвятары і вернікі з розных гарадоў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Сярод вернікаў былі і рыма-католікі, і праваслаўныя.

У сваім казаньні Архімандрыт Сяргей, зьвяртаючы позірк на Багародзіцу як на дасканалы прыклад вернасьці Хрысту, нагадаў пра значную падзею ў жыцьці нашай Царквы: сёлета адзначаюцца 280-я ўгодкі каранацыі Жыровіцкай Іконы Багародзіцы, і запрасіў вернікаў да актыўнага ўдзелу ў будучых сьвяткаваньнях.
ВячэрняВячэрняБлаславеньнеБлаславеньне“...ісці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы” (+ фотагалерэя)“...ісці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы” (+ фотагалерэя)“...ісці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы” (+ фотагалерэя)“...ісці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы” (+ фотагалерэя)“...ісці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы” (+ фотагалерэя)“...ісці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы” (+ фотагалерэя)“...ісці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы” (+ фотагалерэя)

Фота: Шарах Цімафей, а. Аляксандр Шаўцоў, Міхась Кускоў

Вярнуцца назад