Парафія сьвятога Язэпа > Пілігрымка 2010 > Ісьці за Хрыстом пад покрывам Багародзіцы

Ісьці за Хрыстом пад покрывам Багародзіцы


3.07.2010.
Ісьці за Хрыстом пад покрывам БагародзіцыУ днях 7 – 11 ліпеня 2010 г. адбудзецца XVI штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк.

У гэтым годзе яна пройдзе пад тытулам: “...ісьці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы”.

Традыцыйны шлях сьвятамучаніка Язафата, ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і да месца мучаніцкай сьмерці Полацкіх Пакутнікаў – манахаў базыліянаў, пілігрымы пройдуць у 4 дні: з серады да суботы.

У нядзелю – 11 ліпеня 2010 г. у Полацку, ля храму сьв. Параскевы Полацкай, Сьвяточная Боская Літургія адбудзецца а гадз. 10:30.

Тэлефон для кантактаў: а. Зьміцер (29) 675.29.97 Velcom

У Менску зьвяртацца па тэл.:
а.Яўген Усошын MTС (33) 631 55 24; Velcom (29) 312 28 26).

Вярнуцца назад