Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Сьвята менскай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Сьвята менскай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі


25.06.2010.
Сьвята менскай парафіі Маці Божай Нястомнай ДапамогіДзень ушанаваньня Іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў царкоўным календары прыпадае на 27 чэрвеня. Паколькі гэта нядзеля - парафіяльнае сьвята будзе праходзіць у два дні паводле праграмы:

ПЯТНІЦА, 25 чэрвеня 2010 г.
у капліцы парафіяльнага душпастырскага Цэнтра на зав. Сьнежным 7:
- 18:30 Вячэрня з ліціей і блаславеньнем хлебаў,
- нагода да сьв. Споведзі

СУБОТА, 26 чэрвеня 2010 г.
у капліцы парафіяльнага душпастырскага Цэнтра на зав. Сьнежным 7:
- 11:00 Сьвяточная Боская Літургія
- сьвяточная Агапа для ўдзельнікаў сьвята

НЯДЗЕЛЯ, 27 чэрвеня 2010 г.
у ніжнім храме Чырвонага касьцёлу:
- 11:00 Сьвяточная Боская Літургія

Пробашч, дапаможны душпастыр і Парафіяльная Рада Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі запрашаюць вернікаў усіх менскіх парафіяў да супольнага сьвяткаваньня.

Вярнуцца назад