Парафія сьвятога Язэпа > Юбілейны год > СУМЕСНАЯ МАЛІТВА ДА ВАЛАДАРКІ БЕЛАРУСІ Ў СЬВЯТА ДАБРАВЕШЧАНЬНЯ

СУМЕСНАЯ МАЛІТВА ДА ВАЛАДАРКІ БЕЛАРУСІ Ў СЬВЯТА ДАБРАВЕШЧАНЬНЯ


26.03.2010.
СУМЕСНАЯ МАЛІТВА ДА ВАЛАДАРКІ БЕЛАРУСІ Ў СЬВЯТА ДАБРАВЕШЧАНЬНЯ25 сакавіка 2010 г. ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле) ў Мінску ў рамках Вялікапосных рэкалекцый, якія праводзяцца для вернікаў касьцёла сьвятых Сымона і Алены і для грэка-каталіцкіх парафій г. Мінска, адбылося сумесная малітоўнае сьвяткаваньне сьвята Дабравешчаньня.

У 19 гадзін пробашч парафіі сьвятых Сымона і Алены а. Уладыслаў Завальнюк, у саслужэньні Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў на Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаекам) і пробашча грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі а. Яўгена Усошына, узначаліў сьвятую Імшу ў лацінскім абрадзе, на якой катэхетычнае казаньне меў айцец-рэкалектант – Андрэй Буйніч з Ліды (глядзі на сайце).

СУМЕСНАЯ МАЛІТВА ДА ВАЛАДАРКІ БЕЛАРУСІ Ў СЬВЯТА ДАБРАВЕШЧАНЬНЯПасьля сьвятой Імшы ўсімі прысутнымі сьвятарамі быў адслужаны Акафіст да Маці Божай Жыровіцкай-Валадаркі Беларусі.
Акафіст (у новым беларускім перакладзе) сьпяваў грэка-каталіцкі міжпарафіяльны хор “Прасфара”.

СУМЕСНАЯ МАЛІТВА ДА ВАЛАДАРКІ БЕЛАРУСІ Ў СЬВЯТА ДАБРАВЕШЧАНЬНЯАсаблівым чынам прысутныя вернікі маліліся за беларускія сем’і, за нашу вялікую сям’ю – Беларусь, за беларускую мову і культуру.

СУМЕСНАЯ МАЛІТВА ДА ВАЛАДАРКІ БЕЛАРУСІ Ў СЬВЯТА ДАБРАВЕШЧАНЬНЯПасьля Акафісту ў кароткім духоўным слове скіраваным да прысутных вернікаў Архімандрыт Сяргей падзякаваў за сумесную малітву ўсім прысутным і за асаблівую літургічную гасьціннасьць айцу пробашчу Уладыславу Завальнюку, які доўгі час памагае мінскім грэка-католікам у іх душпастырскім служэньні.

Вярнуцца назад