Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 20 год аднаўленьня душпастырскай дзейнасьці Грэка-Каталіцкай Царквы
20 год аднаўленьня душпастырскай дзейнасьці Грэка-Каталіцкай Царквы10.03.2010. |
|
“Тая Літургія сталася момантам аднаўленьня адкрытай літургічнай і душпастырскай дзейнасьці Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Літургія была адслужаная на беларускай мове ды з таго часу мы, беларускія грэка-католікі, лічым нашым асаблівым пакліканьнем і прывілеем маліцца на роднай мове. – сказаў дэкан менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў а. Яўген Усошын.На кожнай Боскай Літургіі ў храмах, капліцах, месцах малітвы паўтараем словы: “За Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму народу ўсіх нас, Госпаду памолімся. Госпадзе, зьмілуйся”. Малы Юбілей 20-годдзя адзначаем ціха – гэта час Вялікага Посту - у глыбокай малітоўнай задуме. Дзякуем Госпаду, што нашая Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква, якая ніколі не перастала існаваць – людзкія ўлады ня могуць ліквідаваць Боска-людзкую рэчаіснасьць, якой зьяўляецца Царква - атрымала магчымасьць адкрыта прапаведваць Евангельля на роднай зямлі” * * * У чацьвер - 11 сакавіка 2010 г. молімся ў касьцёле на Кальварыйскіх могілках: у 19:00 — удзельнічаем у сьв. Імшы у 19:30 — Падзячны малебен * * * У грэка-каталіцкіх парафіях г. Менску адмысловыя падзячныя службы адбудуцца ў нядзелю – 14 сакавіка 2010 г. Вярнуцца назад |