Парафія сьвятога Язэпа > Юбілейны год > Велікапосная пілігрымка да Рымскай іконы Маці Божай Жыровіцкай
Велікапосная пілігрымка да Рымскай іконы Маці Божай Жыровіцкай9.03.2010. |
|
Першым мейсцам служэньня ігумена Язафата (Кунцэвіча) былі Быцень і Жыровічы. Ягоныя малітвы і праца каля Сьвятога Абраза Маці Божай, якая захацела блаславіць наш народ сваёй прысутнасьцю, далі вялікія плады. І гэта не толькі ў зямным пастырскім служэньні сьвятога Язафата, але і пасьля, ў ягоным нябесным служэньні Заступніка. А шанаваньне Сьвятамучаніка, павялічыла шанаваньне Маці Божай Жыровіцкай і культ Яе Іконы пашырыўся на ўсё Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае, а нават і ў Рыме шанавалася і шануецца дагэтуль Рымская ікона Маці Божай Жыровіцкай. Складаная гісторыя і сьвятых мошчаў Язафата і гэтай Рымскай іконы, столькі драматычных і ўзнёслых момантаў, столькі ахвярнасьці і гераізма нашых продкаў і усё ж такі гэта моманты гісторыі збаўленьня Беларускага народа, прысутнасьці Божай і магчымасьці сёньня, мне беларусу, ўсьвядоміць сябе дзіцём Божым у ХХІ стагодзьдзі… Боская Літургія ў саборы Сьвятога Пятра, малітва “Анёл Гасподні” са Сьвятым Айцом Бэнядыктам ХVІ, малітва ля мошчаў сьвятога Язафата Полацкага, Акафіст да Маці Божай Жыровіцкай перад Яе Рымскай іконай разам з беларускімі грэка-каталіцкімі студэнтамі Рыма, пяць дзён малітваў і хаджэньня па гэтым горадзе дзе, здаецца кожны кавалак зямлі прапітаны крывёй Першых Мучанікаў Царквы Хрыстовай, агульная аўдыенцыя ў Сьвятога Айца Бенядыкта ХVІ – стомленасьць і радасьць, дзіцячая ўдзячнасьць Богу за гэтую Велікапосную пілігрымку і бацькоўскі гонар за тое, што адкрываю усё гэта маім дзецям… а. Андрэй Абламейка, Гамінг, Аўстрыя Вярнуцца назад |