Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Віншавальнае Слова Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь Арцыбіскупа Марціна Відавіча

Віншавальнае Слова Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь Арцыбіскупа Марціна Відавіча


24.03.2008.
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану нашым Ўваскрослым !

1. Вітаю сардэчна ўсіх і кожнага з вас у гэтую найсвяцейшую ноч Пасхі Яго, калі Ён - Госпад наш Езус Хрыстус, перайшоў ад смерці да жыцця і даў нам удзел у Яго жыцці праз Святы Хрост. Вітаю ўсіх Святароў і Вернікаў, законнага жыцця і свецкіх, як рымскага ці лацінскага абраду, так і візантыйскага ці грэцкага абраду.

А сабліва вітаю дастой нага Айца Архімандрыта Яна Сяргея Гаека, Апостальскага Візітатара ad nutum Sanctae Sedis для Вернікаў візантыйскага або грэцкага абраду ў Беларусі, і вялебнага Ксяндза Уладыслава Завальнюка, Пробашча Парафіі Святога Сымона і Святой Алены, якому дзякуем за его вялікую гасціннасць.

2. Наймілейшыя, віншую са Змёртвыхпаўстаннем Пана ўсіх і кожнага з вас і вашыя сем’і. Віншую асабліва тых, хто ў гэтую вялікую і святую ноч, падчас Пасхальнай Вігіліі, надроджаныя праз ваду і Духа Святога, сталіся дзецьмі Божмі ў адзіным святым каталіцкім і апостальскім Касцёле.

Віншую таксама усіх хросных і бацькоў новаахрышчаных і іх сем’і.

Мае велікодныя прывітанні і віншаванні дасылаю таксама ўсім жыхарам майго і вашага - нашага горада Мінска, і ўсей нашай Беларусі.

3. Хрыстус Уваскрос! – Сапраўды Уваскрос! (пар. Лк 24, 34).

Яму хвала і панаванне праз усе векі вечныя! (пар. Ап 1, 6).

Вярнуцца назад