Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > МЕНСКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІ

МЕНСКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІ


1.03.2010.
МЕНСКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІШматгадовы душпастыр разьвітаўся з вернікамі

У нядзелю 28 лютага 2010 г. шматгадовы душпастыр менскай грэка-каталіцкай Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі – а. Казімір Ляховіч разьвітаўся з вернікамі.

МЕНСКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІАд 4 лютага 2010 г. ён афіцыйна служыць на роднай Гарадзеншчыне, у парафіі лацінскага абраду ў Індуры.

МЕНСКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІАйцец Казімір аб 11-й гадзіне ўзначаліў Боскую Літургію у ніжнім храме чырвонага касьцёла, дзе традыцыйна праходзяць нядзельныя службы Парафіі. Яму саслужылі Протапрэзьбітар Цэнтральна-Заходняга Дэканату а. Яўген Усошын і адміністратар Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі а. Пахом (Кавалёў).

У разьвітальным слове а. Казімір падзякаваў вернікам за падтрымку, якую яны аказвалі яму ў доўгім душпастырскім служэньні.

Старшыня Парафіяльнай Рады і прадстаўнікі вернікаў з удзячнасьцю ўзгадвалі шматлікія душпастырскія ініцыятывы а. Казіміра і дзякавалі яму за атрыманую навуку як любіць Бога, Царкву і Беларусь.

Словы падзякі айцу Казіміру Ляховічу за ягоную шматгадовую працу душпастыра-настаяцеля Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску выказаў Апостальскі Візітатар БГКЦ, Архімандрыт Сяргей (Гаек).
Апостальскі Візітатар нагадаў вернікам, што душпастырскую апеку над Парафіяй Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску і надалей будзе несьці Адміністратар Парафіі а. Пахом (Кавалёў).

У набажэнстве ўдзельнічалі шматлікія парафіяне Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі а таксама вернікі іншых грэка-каталіцкіх парафіяў г. Менска ды вернікі лацінскага абраду.

Пасьля песьні “Магутны Божа” і гімну ў гонар Маці Божай Нястомнай Дапамогі вернікі доўга асабіста дзякавалі а. Казіміру за атрыманую ад яго духовую падтрымку.

Вярнуцца назад