Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Ушанаваньне Наваградзкіх Мучаніцаў
Ушанаваньне Наваградзкіх Мучаніцаў1.03.2010. |
|
Пілігрымку ўзначаліў душпастыр Лідчыны і Наваградчыны а. Андрэй Буйніч. Да малітвы пілігрымаў далучыліся Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей і прадстаўнікі грэка-каталіцкай парафіі ў Івацэвічах. * * * Блаславёныя Мучаніцы з Наваградка – сястра Марыя Стэла і дзесяць Сёстраў з Ордэну Сясьцёр Сьвятой Сям’і з Назарэту загінулі мучаніцкай сьмерцю ад рук нацысцкіх акупантаў 1 жніўня 1943 году. Гэта быў перыяд ІІ Сусьветнай вайны – час перасьледу за веру. Сёстры-назаратанкі прыехалі ў Наваградак па запрашэньні Слугі Божага Біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага, каб заняцца выхаваньнем і навучаньнем дзяцей. Сёстры былі супольнасьцю, якая служыла шматнацыянальнаму насельніцтву горада. Яны несьлі дапамогу людзям у мірны час, а тым больш дапамагалі ў перыяд фашысцкай акупацыі, асабліва сем’ям перасьледаваных, увязьненых, замучаных. У гэтых складаных абставінах сёстры-назаратанкі вырашылі ахвяраваць сваё жыцьцё за ўвязьненых сваякоў гэтых сем’яў. Паводле настаяцеля “вітаўтавай фары”, кс. Аляксандра Зянкевіча, ігуменя Марыя Стэла прасіла: “Божа, калі неабходнаю ёсьць ахвяра жыцьця, няхай лепш растраляюць нас, чым тых, хто мае сем’і, – молімся нават пра гэта”. Бог гэтую ахвяру прыняў. 31 ліпеня, увечары, сясьцёр выклікалі ў камісарыят паліцыі. Пасьля вячэрняй малітвы 11 сёстраў прыйшлі па выкліку. У гэты ж вечар фашысты вывезьлі іх за горад, шукаючы месца для страты. Не знайшоўшы, вярнуліся ў камісарыят і замкнулі сёстраў у піўніцы. На наступны дзень, у нядзелю, 1 жніўня 1943 году, каля 5-ай гадзіны ранку сёстраў зноў вывезьлі за 5 кіламетраў ад гораду. Там, у лесе, растралялі 11 сёстраў-назаратанак, якія аддалі сваё жыцьцё за іншых. Вярнуцца назад |