Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Успамін Росіцкіх Мучанікаў і ахвяраў нацысцкай карнай акцыі 1943 г.
Успамін Росіцкіх Мучанікаў і ахвяраў нацысцкай карнай акцыі 1943 г.23.02.2010. |
|
Сярод пілігрымаў малілася група грэка-каталіцкіх вернікаў з Апостальскім Візітатарам БГКЦ Архімандрытам Сяргеем (Гаекам) і Віцэ-дэканам Усходняга Протапрэзьбітарату а. Алесем Шаўцовым. У Годзе сьвятарства, на месцы гэраічнага подзьвігу Блаславёных сьятароў-мучанікаў Юрыя і Антона, пілігрымы маліліся за ўсіх сьвятароў і семінарыстаў БГКЦ. Адзін з удзельнікаў росіцкіх урачыстасьцяў напісаў у сваім LJ: “Нягледзячы на засьнежаныя дарогі, людзі туды прыехалі з многіх гарадоў і мястэчкаў, каб прасіць аб заступніцтве пакутнікаў, якія жыўцом былі спалены ў вагні. Прасіць, каб нашыя грахі, духоўныя немачы і хваробы былі спалены вагнём Божай ласкі... Вецер са сьнегам у твар на шляху да крыжа, дзе адбылася трагедыя. Тым лютым людзей гналі з касьцёлу, як быдла, босых і распранутых. Куды? Адказ дае крыж, які вяртае чалавечую годнасьць, які дае мэту і сэнс, які ўзносіць па-над нянавісьць і безчалавечнасьць... Сутыкаючыся з такім подзьвігам веры, цяжка заставацца збоку, хочацца ісьці па сьлядах, да крыжа... ” http://bartnicki.livejournal.com/32246.html * * * “Беларускія грэка-католікі лічаць Блаславёных Росіцкіх сьвятамучанікаў сваімі асаблівымі апекунамі ды памятаюць, што а. Юры Кашыра паходзіў з былой уніяцкай сям’і, якая пасьля 1839 г. была гвалтам пераведзеная ў маскоўскае праваслаўе, а а. Антон Ляшчэвіч быў зьвязаны з душпастырствам у візантыйска-славянскім абрадзе ў час працы ў Харбіне (у Манджурыі)” – сказаў Віцэ-дэкан Усходняга Протапрэзьбітарату а. Алесь Шаўцоў.Фота Вячаслава Гарчакова Вярнуцца назад |