Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Кананічныя суадносіны католікаў розных абрадаў

Кананічныя суадносіны католікаў розных абрадаў


14.02.2010.
Кананічныя суадносіны католікаў розных абрадаўМіжнародная канферэнцыя ў Сандаміры

13 лютага 2010 г. у гістарычным горадзе Сандамір, у паўднёвай Польшчы, прайшла міжнародная канферэнцыя багасловаў і кананістаў (сьпецыялістаў у галіне царкоўнага права), якая насіла назву: “Sacri canones – 20 гадоў досьведу”.

Кананічныя суадносіны католікаў розных абрадаўКанферэнцыя была арганізаваная Біскупам Сандамірскай дыяцэзіі Ўладыкам Крыштофам Ніткевічам і кафедрай Права Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў Люблінскага Каталіцкага Ўніверсітэта. Яна адбывалася з нагоды 20-годдзя абвяшчэньня Слугой Божым Сьвятым Айцом Янам Паўлам ІІ-ім г.зв. канстытуцыі “Sacri canones”, якой ён уводзіў у жыцьцё Каталіцкай Царквы Кодэкс Канонаў Усходніх Цэркваў.
Кананічныя суадносіны католікаў розных абрадаўКанферэнцыя ўваходзіла ў праграму г.зв. Кірыла-Мятодзіеўскіх Сандамірскіх Сустрэчаў (14 лютага ў календары лацінскага абраду прыпадае ўспамін сьвятых Кірылы і Мятода, Апекуноў Еўропы).

Кананічныя суадносіны католікаў розных абрадаўУ Канферэнцы прынялі ўдзел ярархі і кананісты Цэркваў візантыйскага і лацінскага абрадаў з Польшчы, Баўгарыі, Беларусі, Грэцыі, Славакіі, Украіны, ЗША (з Русінскай грэка-каталіцкай Царквы).
З Беларусі ў Канферэнцыі ўдзельнічалі Біскуп Антоні Дзям’янка – Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, Архімандрыт Сяргей Гаек – Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі і кансультар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў ды протапразьбітар Яўген Усошын з Менску.

Кананічныя суадносіны католікаў розных абрадаўДва асноўных выступленьні на канферэнцыі прадставілі Апостальскі Экзарх католікаў візантыйскага абраду ў Грэцыі Біскуп Дымітрыёс (Салахас) і Апостальскі Экзарх католікаў візантыйскага абраду ў Баўгарыі Біскуп Хырсто (Пройкаў).
Кананічныя суадносіны католікаў розных абрадаўПадчас працы канфэренцыі (4 выступленьні і дыскусія) абмяркоўваліся кананічныя суадносіны католікаў розных абрадаў на падставе двух кодэксаў Каталіцкай Царквы: Кодэксу Кананічнага Права і Кодэксу Канонаў Усходніх Цэркваў.

Кананічныя суадносіны католікаў розных абрадаўУрачыстую Боскую Літургію, якую саслужылі разам ярархі ды сьвятары візантыйскага і лацінскага абрадаў (г. зв. міжабрадавая канцэлебрацыя), узначалілі Ўладыка Дымітрыёс з Афінаў і Біскуп Сандамірскі Крыштаф Ніткевіч.

а. Яўген Усошын

Фотаздымкі: Віталій Лесьняк

Вярнуцца назад