Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Пасланьне Сьвятога Айца Бенядыкта XVI да моладзі ўсяго сьвету з нагоды 23-га Сусьветнага дня моладзі
Пасланьне Сьвятога Айца Бенядыкта XVI да моладзі ўсяго сьвету з нагоды 23-га Сусьветнага дня моладзі29.07.2007. |
«Прымеце моц Сьвятога Духа, які на вас сыдзе, і будзеце Маімі сьведкамі» (Дз 1, 8) Дарагая моладзь! 1. XXIII Сусьветны дзень моладзі Я заўжды з вялікаю радас ь цю згадваю час, праведзены з вамі ў жніўні 2005 год у ў Кёльне. Напрыканцы таго незабыўнага выразу веры і натхнен ь ня, які застаўся ў маёй душы і маім сэрцы, я прызначыў вам спаткан ь не на новай сустрэчы, якая адбудзецца ў Сіднэі ў 2008 годзе. Гэта будзе 23-ці Сус ь ветны дзень моладзі, тэмаю якога стануць словы: «Прымеце моц С ь вятога Духа, які на вас сыдзе, і будзеце Маімі с ь ведкамі» (Дз 1, 8). Праводнаю ніткаю духоўнай падрыхтоўкі да сустрэчы ў Сіднэі зьяўляюцца Сьвяты Дух і місія. Калі ў 2006 годзе мы разважалі пра С ь вятога Духа як пра Духа праўды, то ў 2007 годзе мы імкнемся глыбей спас ь цігнуць Яго як Духа любові, каб распачаць шлях да Сус ь ветнага дня моладзі 2008 году, разважаючы пра Духа моцы і с ь ведчан ь ня, які дае нам мужнас ь ць жыць Евангел ь лем і адвагу яго абвяшчаць. Таму вельмі важна, каб кожны з вас, маладых, у сваёй супольнасьці і разам са сваімі выхавацелямі мог разважаць пра гэтую асноўную дзеючую Асобу ў гісторыі збаўленьня, якою з ь яўляецца Сьвяты Дух, або Дух Іс уса, каб дасягнуць такіх высокіх мэтаў: распазнаць сапраўдную сутнасьць Духа перадусім праз слуханьне Божага Слова, аб’яўленага ў Бібліі; ясна сабе ўсьвядоміць Яго пастаянную і дзейсную прысутнасьць у жыцьці Царквы , асабліва адкрываючы, што Сьвяты Дух праяўляецца як «душа», як жыц ь цядайнае дыханьне самога хрысьціянскага жыц ь ця дзякуючы Таямніц ам хрысьціянскага ўтаямнічаньня — Х росту, Мірапамазаньня і Е ўхарыстыі; дасягнуць такім чынам сталага разуменьня Ісу са, штораз больш глыбокага і радаснага, і ў сучасным сьвеце на золку трэцяга тысячагоддзя плённа актуалізаваць Евангел ь ле. Гэтым пасланьнем я рады даць вам падставу для разважаньняў, каб вы маглі глыбей разгледзець іх на працягу гэтага год у падрыхтоўкі і на іх праверыць якасьць вашай веры ў Сьвятога Духа, адшукаць яе, калі яна згубілася, умацаваць, калі аслабла, адчуць яе смак як супольнасьці Айца і Сына Іс уса Хрыста менавіта дзякуючы абавязковаму дзеяньню Сьвятога Духа. Ніколі не забывайцеся пра тое, што Царква , таксама як і ўсё чалавецтва, якое вакол вас і якое разлічвае на вас у будучыні, шмат чакае ад вас, маладых, бо вы маеце ў сабе найвышэйшы дар Айца — Дух Іс уса Хрыста. 2. Абяцаньне Сьвятога Духа ў Бібліі Уважлівае слуханьне Слова Божага, што апавядае пра таямніцу і дзеяньне Сьвятога Духа, адкрывае перад намі вялікія і прывабныя веды, якія я коратка зьмяшчаю ў наступных пунктах. Перад Узьнясеньнем Ісус сказаў сваім вучням: «Я пашлю да вас абяцаньне Айца Майго» (Лк 42, 49). Гэта зьдзейснілася ў дзень Пяцідзесятніцы, калі апосталы былі сабраныя на малітве ў Вячэрніку разам з Багародзіцай Марыяй. Спасланьне Духа Сьвятога Царкве , як ая нараджалася, стала зьдзяйсненьнем вельмі даўняга Божага абяцаньня, абвешчанага і падрыхтаванага ўсім Старым Запаветам. Сапраўды, ужо на першых старонках Бібліі згадваецца Дух Божы, які, як подых, «лунаў над водамі» (пар. Быц 1, 2) і ўдакладняецца, што Бог удыхнуў у ноздры чалавека дыханьне жыц ь ця (пар. Быц 2, 7), уліваючы ў яго такім чынам само жыцьцё. Пасьля першароднага граху жыцьцядайны Дух Бога шмат разоў па–рознаму праяўляецца ў чалавечай гісторыі, уздымаючы прарокаў, каб заклікаць выбраны народ навярнуцца да Бога і верна захоўваць Ягоныя запаведзі. У славутым бачаньні прарока Эзэ к і і ля Бог сваім Духам вяртае да жыцьця народ Ізраіля, паказаны ў вобразе «сухіх касьцей» (пар. Эзх 37, 1–14). Ёэль прадказвае «спасланьне Духа» на ўвесь народ без выключэньня: «Спашлю Духа Майго на ўсялякае цела, — піша сьвяты аўтар. — Таксама на слугаў і слуг Маіх у тыя дні спашлю Духа Майго» (пар. Ёэл 3, 1–2). Калі ж настала «паўната часу» (пар. Гал 4, 4), Анёл Гасподні з ь веставаў Дзеве з Назарэт у , што на яе сыдзе Дух Сьвяты і «моц Найвышэйшага» ахіне Яе. Таму Той, хто народзіцца з Яе, будзе сьвятым і назавецца Сынам Божым (пар. Лк 1, 35). Паводле словаў прарока Ісаі, Месія — гэта той, на кім спачне Дух Божы (пар. Іс 11, 1–2; 42, 1). Тое самае прароцтва паўтарае Іс ус на пачатку свайго публічнага служэньня ў сінагозе ў Назарэце: «Дух Госпада , — сказаў Ён з ь дзіўленым прысутным, — на Мне, бо Ён намасьціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленьне палонным, с ь ляпым вяртаць зрок, каб выпусьціць спакутаваных на свабоду, каб абвясьціць год ласкі Божай » (Лк 4, 18–19; пар. Іс 61, 1–2). З ь вяртаючыся да прысутных, Ён аднёс да сябе самога прарочыя словы, сьцвердзіўшы: «Сёньня споўніліся гэтыя словы пісаньня, якія вы чулі» (Лк 4, 21). І да сваёй сьмерці на крыжы Ён яшчэ не адзін раз прадкажа сваім вучням прыйсьце Сьвятога Духа, «Суцяшальніка», місія якога будзе заключацца ў тым, каб сьведчыць пра Яго і дапамагаць вернікам, навучаючы іх і ведучы да паўнаты Праўды (пар. Ян 14, 16–17. 25–26; 15, 26; 16, 13). 3. Пяцідзясятніца — пачатак місіі Царквы У дзень свайго ўваскрасеньня ўвечары Ісус, зьявіўшыся вучням, «дыхнуў і кажа: Прыміце Духа Сьвятога». (Ян 20, 22). З яшчэ большаю моцаю Дух Сьвяты сышоў на апосталаў у дзень Пяцідз я сятніцы: «І раптам узьняўся шум з неба, — чытаем мы ў Дзеях Апосталаў, — нібы павеў моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе сядзелі яны. І зьявіліся ім языкі падзеленыя, быццам ад агня, і затрымаліся на кожным з іх» (Дз 2, 2–3). Сьвяты Дух унутрана аднавіў апосталаў, надзяліўшы іх моцаю, якая дадала ім с ь меласьці без страху абвяшчаць: «Хрыст о с памёр і ўваскрос!». Вольныя ад усялякага страху, яны пачалі казаць адкрыта (пар. Дз 2, 29; 4, 13; 4, 29. 31). Са спалоханых рыбакоў яны ператварыліся ў адважных прапаведнікаў Евангельля. Нават іхнія ворагі не маглі зразумець, як гэтыя «неадукаваныя і простыя» (пар. Дз 4, 13) людзі змаглі праявіць такую мужнасьць і з радасьцю зносіць цяжкасьці, пакуты і перас ь лед . Нішто не магло іх спыніць. Тым, хто імкнуўся прымусіць іх змоўкнуць, яны адказвалі: «Мы не можам маўчаць пра тое, што мы бачылі і чулі» (Дз 4,20). Так нарадзі ла ся Царква , як ая з дня Пяцідзясятніцы не перастае распаўсюджваць Добрую Навіну «ажно да краю зямлі» (Дз 1, 8). 4. Сьвяты Дух — душа Царквы і крыніца Супольнасьці Але каб зразумець місію Царквы нам неабходна вярнуцца ў Вячэрнік, дзе разам прабывалі вучні (пар. Лк 24, 49), молячыся з «Маці» Марыяй у чаканьні абяцанага Духа. Кожная хрысьціянская супольнасьць павінна пастаянна чэрпаць натхненьне з гэтага вобразу Царквы , як ая нараджаецца. Апостальская і місіянерская пладавітасьць у сваёй аснове не з ь яўляецца вынікам умела распрацаваных і «эфектыўных» душпастырскіх праграмаў ці методык, але ўяўляе сабою плён няспыннай супольнай малітвы (пар. Павел VI, Апостальская адгартацыя Evangelii nuntiandi, 75). Акрамя таго, перадумоваю эфектыўнасьці місіі з ь яўляецца адзінства супольнасьцяў, гэта значыць, каб яны мелі «адно сэрца і адну душу» (пар. Дз 4, 32) і каб былі гатовыя сьведчыць пра любоў і радасьць, якімі Сьвяты Дух напаўняе сэрцы вернікаў (пар. Дз 2,42). Слуга Божы Ян Павел ІІ пісаў, што місія Царквы перш, чым стаць дзеяньнем, напачатку павінна быць сьведчаньнем і распаўсюджаньнем (пар. Redemptoris missio, 26). Так было на пачатку хрысьціянства, піша Тэртуліян, калі язычнікі навярталіся, бачачы любоў, якая панавала сярод хрысьціянаў: «Бачыш, — казалі яны, — як яны любяць адзін аднаго!» (пар. Apologetico, 39 § 7). Завяршаючы гэты кароткі агляд Божага Слова ў Бібліі, я запрашаю Вас зьвярнуць увагу на тое, што Сьвяты Дух зьяўляецца найбольшым дарам Бога чалавеку, а значыць, найвышэйшым сьведчаньнем Яго любові да нас — любові, якая канкрэтна выяўляецца ў станоўчым адказе «„так“ жыцьцю», якога Бог жадае кожнаму свайму стварэньню. Гэтае «„так“ жыцьцю» мае сваю поўную форму ў Ісусе з Назарэт у і ў Ягонай перамозе над злом праз адкупленьне. Таму ніколі не будзем забывацца пра тое, што Евангелле Ісуса, дзякуючы ўсё таму ж Духу, не зводзіцца толькі да апісаньня падзеяў, але імкнецца стаць «добраю навіною для ўбогіх, вызваленьнем для палонных, вяртаньнем зроку для сьляпых» (пар. Лк 4, 18). Усё гэта зьдзейснілася ў дзень Пяцідзясятніцы, стаўшы ласкаю і заданьнем Царквы перад сьветам, я е першачарговаю місіяй. Мы зьяўляемся пладамі гэтай місіі Царквы праз дзеяньне Сьвятога Духа. Мы маем у сабе тую пячатку любові Айца да Іс уса Хрыста, якою зьяўляецца Сьвяты Дух. Не будзем пра Яго забывацца, бо Дух Бога заўсёды памятае пра кожнага з нас і жадае асабліва праз вас, маладых, уз ь няць у сьвеце вецер і полымя новай Пяцідз я сятніцы. 5. Сьвяты Дух — «духоўны Настаўнік» Дарагая моладзь, Сьвяты Дух і сёньня працягвае з моцаю дзейнічаць у Царкве, і Яго плады настолькі шчодрыя, наколькі мы гатовыя адкрыцца для Яго аднаўляючай моцы. Таму важна, каб кожны з нас ведаў Яго, увайшоў у еднасьць з Ім і дазволіў Яму сябе в е сьці. Але тут уз ь нікае натуральнае пытаньне: кім для мяне ёсьць Сьвяты Дух? Сапраўды, для многіх хрысьціянаў Ён працягвае заставацца «вялікім незнаёмым». Вось чаму, рыхтуючыся да наступнага Дня моладзі, я хацеў бы прапанаваць кожнаму з вас паглыбіць асабістае пазнаньне Сьвятога Духа. У нашым вызнаньні веры мы абвяшчаем: «Веру ў Духа Сьвятога, Госпада і Жыватворцу, які ад Айца і Сына паходзіць» (Нікейска-Канстан ты нопальскі сімвал веры). Так, Сьвяты Дух, Дух любові Айца і Сына, з ь яўляецца крыніцаю жыц ь ця, што нас асьвячае, бо «любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, які дадзены нам» (Рым 5, 5). Але ўсё ж недастаткова толькі ведаць Яго — неабходна Яго прыняць як правадыра нашых душаў, як «духоўнага Настаўніка», які ўводзіць нас у таямніцу сьвятой Тройцы, бо толькі Ён можа абудзіць у нас веру і даць магчымасьць у паўнаце жыць ёю кожны дзень. Ён набліжае нас да іншых, запальвае ў нас агонь любові, робіць нас місіянерамі Божай любові. Я добра ведаю, якую вялікую пашану і любоў да Іс уса вы маеце ў сваіх сэрцах, як вы жадаеце сустрэцца з Ім і з Ім паразмаўляць. Таму памятайце, што менавіта прысутнасьць Духа ў нас пац ь вярджае, стварае і будуе нашу асобу на Асобе самога Ісуса, укрыжаванага і ўваскрослага. Таму станем блізкімі Сьвятога Духа, каб такім чынам быць блізкімі Ісуса. 6. Сьвятыя Таямніцы Мірапамазаньня і Еўхарыстыі Але, скажаце вы, як мы можам даць Сьвятому Духу аднавіць нас і як узрастаць у нашым духоўным жыцьці? Адказ вы ведаеце: гэта магчыма ў Таямніц ах, таму што вера нараджаецца і ўмацоўваецца дзякуючы ім, асабліва Таямніцам хрысьціянскага ўтаямнічаньня: Хросту, МІрапамазаньня і Еўхарыстыі, якія ўзаемна дапаўняюцца і зьяўляюцца непарыўнымі (пар. Катэхізіс Каталіцка й Царквы , 1285). Гэтая праўда пра тры Таямніц ы, якія з ь яўляюцца крыніцаю нашага быцьця хрысьціянамі, часта бывае занядбанаю ў жыцьці многіх вернікаў, для каго гэта толькі жэсты, што адбыліся ў мінулым і не маюць рэальнага ўплыву на сёньняшні дзень, нібы карэньне, пазбаўленае жыцьцядайных сокаў. Здараецца так, што, прыняўшы Таямніцы Хросту і Мірапамазаньня , шмат моладзі аддаляецца ад жыцьця веры. А ёсьць таксама і такія маладыя людзі, якія нават не прынялі гэтых Таямніцаў . Але ж менавіта праз Хрост, МІрапамазаньне а потым пастаянна праз Еўхарыстыю Дух Сьвяты чыніць нас дзецьмі Божымі, братамі Ісуса, членамі сваёй Царквы , здольнымі даваць праўдзівае сьведчаньне Евангел ь ля і атрымліваць радасьць ад веры. Таму я заклікаю вас паразважаць над тым, што я вам тут пішу. Сёньня асабліва важна зноў адкрыць Таямніцу Мірапамазаньня і адшукаць я е значэньне для нашага духоўнага ўзрастаньня. Той, хто прыняў с ьвяты Х рост і Мірапамазаньне , няхай памятае, што ён стаў «сьвятыняю Духа» і ў ім прабывае Бог. Няхай ён заўжды гэта ўсьведамляе і робіць так, каб гэты скарб у ім прыносіў плады сьвятасьці. Той, хто быў ахрышчаны, але яшчэ не атрымаў Мірапамазаньня, няхай рыхтуецца прыняць яго, ведаючы, што такім чынам ён стане «завершаным» хрысьціянінам, таму што Мірапамазаньне ўдасканальвае ласку Х росту (пар. Катэхізіс Каталіцка й Царквы , 1302–1304). Сьвят ая Таямніца Мірапамазаньня дае нам асаблівую сілу для сьведчаньня і праслаўленьня Бога ўсім нашым жыц ь цём (пар. Рым 12, 1); ён паглыбляе ў нас усьведамленьне прыналежнасьці да Царквы , «Цела Хрыстовага», якога ўсе мы з ь яўляемся жывымі членамі, зьяднанымі адзін з адным (пар. 1 Кар 12, 12–25). Даручаючы сябе кіраўніцтву Сьвятога Духа, кожны ахрышчаны можа зрабіць свой унёсак у пабудову Царквы дзякуючы харызмам, якія Ён дае, бо «кожнаму даецца праяўленьне Духа на карысьць» (пар. 1 Кар 12, 12–25). І калі Дух дзейнічае, то прыносіць у душы свае плады: «любоў, радасьць, супакой, велікадушнасьць, лагоднасьць, дабрыню, вернасьць, далікатнасьць, стрыманасьць» (Гал 5, 22). Да тых з вас, хто яшчэ не атрымаў МІрапамазаньня, я з ь вяртаюся з сардэчным заклікам падрыхтавацца да яго прыняцьця, просячы дапамогі ў сваіх сьвятароў. Гэта нагода атрымаць асаблівую ласку — не ўпускайце яе! Я хацеў бы яшэ дадаць некалькі словаў пра Еўхарыстыю. Каб узрастаць у хрысьціянскім жыцьці, неабходна жывіцца Целам і Крывёю Хрыста, бо мы былі ахрышчаныя і прынялі Мірапамазаньне з мэтаю ўдзельнічаць у Еўхарыстыі (пар. Катэхізіс Каталіцка й Царквы, 1322; Sacramentum caritatis, 17). «Крыніца і вяршыня» царкоў нага жыцьця — Еўхарыстыя — гэта «няспынная Пяцідз я сятніца», бо кожны раз, калі мы ўдзельнічаем у сьвятой Літургіі, прымаем Сьвятога Духа, які глыбей яднае нас з Хрыстом і ператварае ў Яго. Калі вы, дарагая моладзь, будзеце часта ўдзельнічаць у Е ўхарыстыі, калі прысьвяціце крыху вашага часу адарацыі Найсьвяцейшага Сакрамэнту, то з крыніцы любові, якою з ь яўляецца Е ўхарыстыя, у вас з ь явіцца радасная рашучасьць прысьвяціць сваё жыцьцё насьледаваньню Евангельля. Разам з тым вы адчуеце, што там, дзе недастаткова нашых сілаў, Сьвяты Дух перамяняе нас, напаўняючы сваёю моцаю і робячы нас поўнымі місіянерскага запалу сьведкамі ўваскрослага Хрыста. 7. Патрэба і неадкладнасьць місіі Вялікая колькасьць маладых людзей з трывогаю глядзяць на сваё жыццё, задаюць шмат пытаньняў адносна сваёй будучыні. Яны з заклапочанасьцю пытаюцца, як жыць у сьвеце, поўным вялікіх несправядлівасьцяў і цярпеньняў? Як рэагаваць на эгаізм і насіл ь ле, якія, здаецца, часам пераважаюць. Як надаць сапраўдны сэнс свайму жыцьцю? Як зрабіць так, каб плады Духа, пра якія мы згадвалі вышэй — «любоў, радасьць, супакой, велікадушнасьць, лагоднасьць, дабрыня, вернасьць, далікатнасьць, стрыманасьць» (гл. п. 6), — напоўнілі гэты зранены і крохкі сьвет, а перадусім сьвет моладзі? Пры якіх умовах жыц ь цядайны Дух першага стварэньня, а асабліва другога стварэньня, або адкупленьня, можа стаць душою новага чалавецтва? Не будзем забывацца, што чым большы дар Божы (а дар Духа Іс уса — найбольшы з усіх), тым больш ён патрэбны сьвету, а таму такая вялікая і захапляльная місія Царквы , якая заключаецца ў тым, каб верагодна сьведчыць пра Яго. І вы, юнакі і дзяўчаты, на Сусьветным дні моладзі пэўным чынам пац ь вярджаеце сваё жаданьне браць удзел у гэтай місіі. У сувязі з гэтым, дарагія сябры, мне хочацца нагадаць вам тут пра некаторыя асноўныя праўды, над якімі варта задумацца. Я яшчэ раз паўтараю вам, што толькі Хрыст о с можа задаволіць самыя глыбокія імкненьні чалавечага сэрца; толькі Ён у стане зрабіць чалавецтва гуманным і прывесьці яго да сваёй «боскасьці». Моцаю свайго Духа Ён улівае ў нас Боскую любоў, якая робіць нас здольнымі любіць бліжняга і быць гатовымі служыць яму. Сьвяты Дух прасьвятляе, аб’яўляючы ўкрыжаванага і ўваскрослага Хрыста, паказвае нам шлях, каб мы сталі больш падобнымі да Яго, гэта значыць, каб былі «праяўленьнем і прыладаю любові, якая выпраменьвае з Яго» ( Deus caritas est, 33). І той, хто даручае сябе кіраўніцтву Духа, разумее, што прысьвяціць сябе служэньню Евангельлю — гэта не нейкая факультатыўная магчымасьць, таму што адчувае, наколькі неабходна перадаць таксама іншым гэтую Добрую Навіну. Тым не менш, варта яшчэ раз нагадаць пра тое, што мы можам быць сьведкамі Хрыста толькі тады, калі даручым сябе кіраўніцтву Сьвятога Духа, які зьяўляецца «галоўнай дзеючай сілай Евангелізацыі» ( Evangelii nuntiandi, 75) і «асноўнай дзеючай асобай місіі» (Redemptoris missio, 21). Дарагая моладзь, як неаднаразова нагадвалі мае вялебныя папярэднікі Павел VI і Ян Павел ІІ, сёньня як ніколі неабходна абвяшчаць Евангельле і даваць сьведчаньне веры (Redemptoris missio, 1). Хтосьці можа падумаць, што, паказваючы скарб веры людзям, якія яе не падзяляюць, мы праяўляем да іх неталерантнасьць, але гэта не так, бо прапаноўваць Хрыста не азначае навязваць Яго (пар. Evangelii nuntiandi, n. 80). Зрэшты, дзьве тысячы гадоў таму дванаццаць апосталаў аддалі жыцьцё за тое, каб Хрыста пазналі і палюбілі. З таго часу Евангельле на працягу стагоддзяў працягвае распаўсюджвацца дзякуючы мужчынам і жанчынам, натхнёным такім самым місіянерскім запалам. Таму і сёньня патрэбныя вучні Хрыста, якія не шкадавалі б часу і сілаў для служэньня Евангеллю . Патрэбныя маладыя людзі , якія б згадзіліся, каб у іх палала Божая любоў, і якія б шчодра адказалі на прыс ь пешваючы заклік Евангельля , як гэта зрабілі шматлікія бласла в ёныя і сьвятыя мінулага , а таксама нядаўніх часоў . Я запэўніваю вас у тым, што асабліва сёньня Дух Ісуса заклікае вас, маладых, несьці добрую навіну пра Ісуса вашым аднагодкам. Відавочная цяжкасьць для дарослых зразумела і даступна сысьціся са сьветам моладзі можа быць знакам, з дапамогаю якога Дух мае намер заахвоціць вас, маладых, заняцца гэтым. Вам знаёмыя ідэалы, размоўная мова, а таксама раны і разам з тым імкненьне да дабра вашых аднагодкаў. Адкрываецца шырокі сьвет пачуцьцяў, працы, асьветы, чаканьня, маладых цярпеньняў… Няхай кожнаму з вас хопіць мужнасьці паабяцаць Сьвятому Духу прывесьці якога-небудзь хлопца ці дзяўчыну да Ісуса Хрыста такім спосабам, які ён палічыць найлепшым, умеючы «даць адказ пра сваю надзею з лагоднасьцю» (пар. 1 П т 3, 15). Але каб дасягнуць гэтае мэты, дарагія сябры, будзьце сьвятымі, будзьце місіянерамі, бо ні ў якім выпадку немагчыма аддзяліць сьвятасьць ад місіі (пар. Redemptoris missio, 90). Не бойцеся стаць сьвятымі місіянерамі, як, напрыклад, сьвяты Францішак Ксавэрый, які прайшоў па Далёкім Усходзе, абвяшчаючы Добрую Навіну да поўнага вычарапаньня сілаў, або як сьвятая Тэрэза ад Дзіцятка Ісуса, якая была місіянерам, нават не пакідаючы Кармэлю: як першы, так і другая зьяўляюцца «Апекунамі місій». Будзьце гатовымі аддаць сваё жыцьцё, каб асьвятліць сьвет праўдаю Хрыста, каб адказаць любоўю на нянавісьць і пагарду да жыцьця, каб абвяшчаць надзею ўваскрослага Хрыста ва ўсіх куточках зямлі. 8. Выпрасіць для сьвету «новую Пяцідзясятніцу» Дарагая моладзь, я чакаю вас у ліпені 2008 года ў Сіднэі ў вялікай колькасьці. Гэта будзе дадзеная Божым Провідам магчымасьць адчуць моц Сьвятога Духа. Няхай вас там будзе шмат, каб вы сталі знакам надзеі і каштоўнай падтрымкі для царкоўн ай супольнасьці ў Аўстраліі, якая рыхтуецца прыняць вас. Для моладзі гэтай краіны, якая праявіць да вас гасьціннасьць, гэта будзе надзвычайнаю магчымасьцю абвясьціць прыгажосьць і радасьць Евангел ь ля супольнасьці, якая ў многіх аспектах з ь яўляецца секулярызаванаю. Аўстралія, як і ўся Акіянія, мае патрэбу зноў адкрыць сьвае хрысьціянскія карані. У паслясінадальнай адгартацыі да Царквы ў Акіяніі Ян Павел ІІ пісаў: «Моцаю Сьвятога Духа Царква ў Акіяніі рыхтуецца да новай евангелізацыі народаў, якія сёньня жадаюць Хрыста. (…) Новая евангелізацыя з ь яўляецца прыярытэтам для Царквы ў Акіяніі ( Ecclesia in Oceania, 18). Я заклікаю вас прысьвяціць час малітве і вашаму духоўнаму фармаваньню на гэтым апошнім адрэзку шляху, які вядзе нас да 23-га Сусьветнага дня моладзі, каб у Сіднэі вы змаглі аднавіць абяцаньні вашага Х росту і Мірапамазаньня . Мы разам будзем маліць Сьвятога Духа, з даверам просячы ў Бога дару адноўленай Пяцідз я сятніцы для Царквы і для чалавецтва трэцяга тысячагоддзя. Няхай на працягу гэтых месяцаў вам спадарожнічае Марыя, з ь яднаная з апосталамі ў малітве ў Вячэрніку, і няхай Яна выпрасіць для ўсіх маладых людзей новае спасланьне Сьвятога Духа, якое запаліць іхнія сэрцы. Памятайце: Царква давярае вам! Мы, Пастыры, асабліва молімся за тое, каб вы любілі і ўсё больш аддаваліся любові Хрыста і аддана наследавалі Яго. З такімі пачуц ь цямі я з вялікаю любоўю ўсіх вас бласлаўляю. Ларэндзага, 20 ліпеня 2007 г. Папа Бенядыкт XVI Вярнуцца назад |