Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ЭКУМЕНІЧНАЯ МАЛІТВА Ў МЕНСКАЙ АРХІКАТЭДРЫ

ЭКУМЕНІЧНАЯ МАЛІТВА Ў МЕНСКАЙ АРХІКАТЭДРЫ


25.01.2010.
ЭКУМЕНІЧНАЯ МАЛІТВА Ў МЕНСКАЙ АРХІКАТЭДРЫУ суботу, 23 студзеня, у рамках Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, які сёлета праходзіць пад дэвізам: “Вы зьяўляецеся сьведкамі Ўваскрослага Хрыста” (пар. Лк 24.48), у менскай архікатэдры адбылася экуменічная малітва, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі розных хрысьціянскіх канфесіяў Беларусі: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Протаіерэй Праваслаўнай Царквы айцец Аляксандр Шымбалёў, упраўляючы справамі Саюза евангельскіх хрысціянаў баптыстаў у РБ пастар Алег Балуценка, а таксама старшыня Праўлення Біблейскага таварыства.

ЭКУМЕНІЧНАЯ МАЛІТВА Ў МЕНСКАЙ АРХІКАТЭДРЫБеларускую Грэка-Каталіцкую Царкву на гэтай сустрэчы прадстаўляў Протапрэзьбітар айцец Яўген Усошын.

ЭКУМЕНІЧНАЯ МАЛІТВА Ў МЕНСКАЙ АРХІКАТЭДРЫПасьля Сьвятой Літургіі, якую ўзначаліў дапаможны Біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Ўладыка Антоні Дзям'янка, адбылася супольная экуменічная малітва, пасьля якой кожны з удзельнікаў зьвярнуўся да вернікаў з прамовай.

Айцец Яўген Усошын у сваім слове, з якім зьвярнуўся да прысутных ад імя Апостальскага Візітатара Архімандрыта Сяргея, заахвоціў вернікаў рэалізоўваць Хрыстовы заклік: “Каб усе былі адно…”, праз вернасьць Божаму Слову.

Фота Catholic.by

Вярнуцца назад