Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Тэлемост Мінск-Ватыкан
Тэлемост Мінск-Ватыкан29.02.2008. |
![]() Тэлемост праводзіцца штогод падчас Вялікага посту, каб у ружанцовай малітве з’яднаць са Святым Айцом моладзь з розных куткоў свету. Сёлета ў малітве са сваімі аднагодкамі, якія разам з Бэнэдыктам XVI збяруцца ў зале Паўла VI у Ватыкане, будуць удзельнічаць маладыя людзі з Румыніі (Бухарэст), Італіі (Неапаль), Францыі (Авіньён), Іспаніі (Таледа), Вялікабрытаніі (Эдынбург), ЗША (Нью-Йорк), Кубы (Гавана), Бразіліі (Апарэсіда), Мексікі (Мехіка), Эквадора (Лоха) і Беларусі (Мінск). Тэлемост з беларускага боку будзе рэалізоўвацца пры дапамозе Белтэлерадыёкампаніі. Паводле: www.catholic.by Вярнуцца назад |