Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Калядныя віншаваньні ад а. Андрэя Абламейкі
Калядныя віншаваньні ад а. Андрэя Абламейкі24.12.2009. |
|
”Дзева сёньня родзіць Надпрыроднага…” Хрыстос нараджаецца! Яго Славім! Дарагія Браты і Сёстры! Радасьць ахапіла нас у гэтыя дні, калі мы стаемся сьведкамі таго, як “дрэва жыцьця зацьвітае ў пячоры ад Дзевы”! Хай жа тая радасьць застаецца з намі праз увесь наступны год. Хай сьвітанак кожнага дня напамінае нам аб Любові Божай, якая выявілася ў тым, што “спрадвечны Бог, як дзіця малое, на сьвет прыйшоў”, “каб раней упалы вобраз узьняць”. Усхвалім Госпада і ў песьнях, і сваім жыцьцём, і кожным сваім учынкам – “хвала пасуе праведным”… З Батлеемскай Радасьцю, вашыя ў Госпадзе, Андрэй і Сьвятлана Абламейкі ды нашыя дзеці: Багдан, Альжбэта і Наста Вярнуцца назад |