Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Памінальная малітва
Памінальная малітва17.02.2008. |
У Другую нядзелю Посту, у касьцёле Сьв. Яна Хрысьціцеля а 14:30, з Блаславеньня Апостальскага Візітатара архімандрыта Сяргея, у нашай парафіі будзе адслужаны кароткі чын Паніхіды па памёрлым Эндру Бэрці – Вялікім Магістры Мальтыйскага Ордэна.
Fra Andrew Bertie нарадзіўся 15.05.1929г. у Лондане. Нашчадак графаў Lindsay i Abingdon. Па адукацыі гісторык, арыенталіст і афрыканіст, валодаў 15-цю мовамі. У 1956 паступіў ў Мальтыйскі ордэн, у 1981 склаў вечныя шлюбы, а ў 1988 годзе быў абраны Князем і Вялікім Магістрам Суверэннага Рыцарскага Ордэна Шпітальнікаў Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Рэзідэнцыя Вялікага Магістра знаходзіца ў Рыме, а абраньне главы Ордэна зацьвярджае Сьвяты Айцец Папа Рымскі. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Мальтыйскага Ордэна ў Беларусі Пауль Фрыдрых фон Фурхер у інтэрвью для БЕЛТА адзначыў, што дыпламатычныя адносіны паміж Беларусьсю і Мальтыйскім Ордэнам устаноўлены ў 1994 годзе. Дзейнасьць Ордэна ў асноўным накіравана на аказаньне дабрачыннай дапамогі хворым, бедным, прытрымліваецца палітыкі неўмяшаньня ва ўнутраныя справы дзяржаў. Ордэн за восем апошніх гадоў аказаў Беларусі дапамогу ў мінімізацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС на суму больш як 7 млн. еўра. Мальтыйскі Ордэн устанавіў дыпламатычныя адносіны з больш як 100 краінамі сьвету і мае сваіх прадстаўнікоў у многіх міжнародных арганізацыях. У прыватнасьці, у Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, Упраўленьні Вярхоўнага камісарыята ААН па справах бежанцаў, Харчовай і сельгасгаспадарчай арганізацыі ААН, Савеце Эўропы, ЮНЕСКА. З 1994 года мае статус пастаяннага наглядальніка ў ААН. Вярнуцца назад |