Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ВІЗІТ ПАТРЫЯРХА КІРЫЛА Ў БЕЛАРУСЬ

ВІЗІТ ПАТРЫЯРХА КІРЫЛА Ў БЕЛАРУСЬ


25.09.2009.
Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі КірылПатрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі КірылМалітва аб братэрстве хрысьціянаў Беларусі

Сёньня, 25 верасьня 2009 г., у Менск прыбыў Яго Сьвятасьць Першаярарх Рускай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Кірыл. Яго візіт у Беларусь працягнецца да 28 верасьня.

“Беларускія грэка-католікі шчыра і горача моляцца, каб гэты візіт Дастойнага Госьця прынёс багатыя духовыя плёны для ўсіх хрысьціянаў Беларусі, каб ён ўмацаваў евангельскае братэрства хрысьціянаў розных канфесіяў у нашай краіне,” - сказаў сёньня віцэ-дэкан грэка-каталіцкіх парафіяў Менскай вобласьці а. Яўген Усошын падчас вячэрняй малітвы ў Душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа.

У гэтым намеры вернікі прасьпявалі Акафіст Імю Ісусаваму аўтарства Францішка Скарыны.

Інфармацыя пра праграму візіта:
25 верасьня Патрыярх наведае Менскі Сьвята-Духаў праваслаўны кафедральны сабор (дзе паклоніцца Менскай іконе Багародзіцы), сустрэнецца з Сінодам Беларускага Экзархату; азнаёміцца з будоўляй Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Менску.
А 18:00 гадз. Патрыярх наведае канцэрт у Палацы Рэспублікі і сустрэнецца з навуковай і творчай інтэлігенцыяй, прадстаўнікамі царкоўнай і сьвецкай грамадзкасьці.

26 верасьня, увечары, Патрыярх Кірыл накіруецца ў Полацк, дзе ў Спаса-Еўфрасіньеўскім манастыры адслужыць Чын Узвышэньня сьв. Крыжа.

У нядзелю, 27 верасьня, Яго Сьвятасьць Патрыярх Кірыл адслужыць Боскую Літургію ў саборы Ўзвышэньня сьв. Крыжа, а таксама наведае сабор Сьвятой Сафіі. У другой палове дня Патрыярх накіруецца ў Віцебск.

У панядзелак, 28 верасьня, у Віцебску Патрыярх сустрэнецца са студэнтамі і моладдзю ў Летнім гарадскім амфітэатры, а затым - з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі. У 13:00 гадзін запланавана асвячэньне закладнога каменя на месцы аднаўленьня Сьвята-Мікалаеўскага сабора ў Віцебску.

Вярнуцца назад