Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У сераду 30-га студзеня Бенядыкт Х V І зрэарганізаваў структуру Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы, надаўшы ёй статус Мітраполіі.
У сераду 30-га студзеня Бенядыкт Х V І зрэарганізаваў структуру Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы, надаўшы ёй статус Мітраполіі.1.02.2008. |
1) Папа вырашыў, што дагэтуляшняя Прэшаўская япархія для католікаў бізантыйскага абраду юрыдычна стаецца Мітраполіяй. Яе будзе ўзначальваць Архібіскуп-Мітрапаліт монс. Ян Бабяк, дагэтуляшні біскуп Прэшаўскай япархіі.
2) Кошыцкі Апостальскі Экзархат для католікаў бізантыйскага абраду Бенядыкт XVI паднёс да рангу япархіі, якая будзе суфраганнаю (залежнаю) ад Прэшаўскай Мітраполіі, і яе будзе ўзначальваць біскуп монс. Мілан Хаўтур. 3) Сьвяты Айцец стварыў новую япархію для католікаў бізантыйскага абраду з сядзібаю ў Братыславе. Яна будзе суфраганнаю ад Прэшаўскай Мітраполіі, і яе будзе ўзначальваць біскуп Пэтэр Руснак, дагэтуляшні парах і дэкан грэка-каталіцкай парафіі Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў Братыславе На сёньняшні дзень грэка-каталіцкая Царква на Славаччыне налічвае каля 350 тысяч вернікаў. Мае 374 сьвятар ы ды 254 парафіі. У духоўнай семінарыі ў Прэшаве вучыцца 75 семінарыстаў. www.vaticanradio.org Вярнуцца назад |