Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Новы экзархат УГКЦ у Луцку: а. Язафат Алег Гавэра прызначаны экзархам

Новы экзархат УГКЦ у Луцку: а. Язафат Алег Гавэра прызначаны экзархам


13.04.2008.
15 студзеня 2008 г. прэс-служба Ватыкана паведаміла пра тое, што Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў УГКЦ пра заснаваньне новага экзархату ў Луцку і пра прызначэньне а. Язафата Алега Гавэру яго экзархам. У склад новага экзархату уваходзяць Валынская і Ровенская вобласьці. Рэзідэнцыя экзарха знаходзіцца ў Луцку.

Айцец Язафат Алег Гавэра нарадзіўся 12 верасьня 1967 г. у горадзе Івана-Франкоўску. Пасля заканчэньня сярэдняй школы вучыўся ў падпольнай духоўнай семінарыі. 30 траўня 1990 г. ён быў рукапакладзены на сьвятара і прызначаны пробашчам парафіі сьвятых Уладзіміра і Вольгі ў м. Вялікая Беразавіца.

З 1996 па 1999 гг. навучаўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. Пасля гэтага працаваў віцэ-рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі імя Язэпа Сліпога. На працягу 2004-2007 гг. а. Язафат навучаўся ў Папскім Усходнім універсітэце ў Рыме (Італія), дзе абараніў ліцэнцыят па пастаральнай тэалогіі. Да моманту новага прызначэньня ён выконваў абавязкі рэктара Духоўнай семінарыі імя Язэпа Сліпога. Акрамя роднай, украінскай, валодае рускай, польскай, італьянскай і нямецкай мовамі.

7 красавіка адбылася хіратонія новага біскупа. Для гэтага ў Цярнопаль прыехалі Яго Блаславенства Патрыярх УГКЦ Любамір, біскупы Грэка-Каталіцкай Царквы з Украіны і з замежжа. На высьвячэньні прысутнічаў наш Уладыка Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Літургія, якую служыў Яго Блаславенства Любамір, распачалася ў 10.30. Напачатку, згодна з абрадам, біскуп-намінат Язафат Гавэра вызнаў сваю веру ў Сьвятую Тройцу, ва Ўцелаўленьне Ісуса Хрыста і іншыя праўды веры, якіх навучае Каталіцкая Царква. Пасля распачаўся чын хіратоніі біскупа Язафата. Высьвячаў новага біскупа Яго блаславенства Любамір, а таксама ардынарый Цярнопальска-Збораўскі Уладыка Васіль Семянюк і Уладыка Павел Хамніцкі, ардынарый Стэмфардскай дыяцэзіі (ЗША). На заканчэньне абраду прагучаў сьпеў “ Aksios ” (ад грэцк. – дастойны).

У суботу, 12 красавіка 2008 г., у храме Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы г. Луцка, які цяпер зьяўляецца катэдральным саборам, падчас Боскай Літургіі адбылася інтранізацыя Уладыкі Язафата (Гавэры). З гэтай нагоды ў Луцк прыехалі Яго Блаславенства Патрыярх УГКЦ Любамір, архібіскуп Львоўскі Ігар Возьняк, біскупы УГКЦ, сьвятары і сьвецкія вернікі. У літургіі прыняў удзел ардынарый Луцкай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне, а таксама прысутнічаў Уладыка Міхаіл епіскап Луцкі і Валынскі Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату. Ад Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы на інтранізацыі прысутнічаў ераманах Лявонцій Тумоўскі, які прачытаў прысутным віншавальны ліст ад Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека.


Архімандрыт СЯРГЕЙ (Гаек)

Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
вул. Арджанікідзе 6, BY - 220021 МІНСК, Беларусь



Мінськ, 12 квітня 2008 р.Б.
Його Преосвященству
Високодостойному Владиці
ЙОСАФАТУ (Говері)

Екзарху Волинському УГКЦ
Л У Ц Ь К




Преосвященнішій Владико!


Як Апостольський Візитатор Білоруської Греко-Католицької Церкви, разом із духовенством і вірними нашої Церкви хочу виказати радість з нагоди Вашого поставлення на престіл Екзарха Волинського і привітати Вас з початком пастирського служіння на цій, близький також і для нас, землі.

Ваш Екзархат знаходиться на кордоні з Білоруссю і ми надіємося, що ця територіальна близкість буде також нагодою до співпраці на користь єдності, про яку рупливо дбав Слуга Божий Митрополит Андрій Шептицький.

Він, піклуючись про розвиток Греко-Католицької Церкви на Сході, у 1915 році призначив для праці на Волині Єпископа Луцького Йосифа (Боцяна), який певний час опікувався також білоруськими греко-католиками. Слуга Божий Андрій активно допомагав також Апостольскому Візитаторові для Волині, Підляшшя і Полісся Владиці Миколаю (Чернецькому). В кінці 1939 року доручив йому обов ' язкі Єкзарха Білорусі, до 1940 року, коли це служіння приняв о. Антон Неманцевіч.

Центрально-Західній Протопресвітерат (деканат) Білоруської Греко-Католицької Церкви сьогодні носить ім'я Блаженного Миколая Чарнецького. Нехай приклад Блаженного Священномученика буде для нас добрим свідченням жертовності і відданого служіння вірним.

Щиро бажаємо Вам, Преосвященніший Владико, Божого благословення у праці на душпастирській ниві.

Нехай Милосердний і Чоловіколюбець Господь збереже Вас для святих своїх Церков, «щоб у мирі, цілі, чесні, здорові, довголітні право правили слово Твоєї істини».

А всі святі Української землі нехай супроводжують Вас своїми молитвами і опікою у Вашому служінні.

+ Архімандрит СЕРГІЙ (Гаєк)
Апостольський Візитатор БГКЦ




Новы экзархат УГКЦ у Луцку: а. Язафат Алег Гавэра прызначаны экзархам

Новы экзархат УГКЦ у Луцку: а. Язафат Алег Гавэра прызначаны экзархам

Новы экзархат УГКЦ у Луцку: а. Язафат Алег Гавэра прызначаны экзархам

Новы экзархат УГКЦ у Луцку: а. Язафат Алег Гавэра прызначаны экзархам

Вярнуцца назад