Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > НА ШЛЯХУ СУПРАЦОЎНІЦТВА ХРЫСЦІЯНСКІХ ЦЭРКВАЎ
НА ШЛЯХУ СУПРАЦОЎНІЦТВА ХРЫСЦІЯНСКІХ ЦЭРКВАЎ6.09.2009. |
![]() Постаці св. Аўгустына прысвечаны праваслаўна-каталіцкі сімпозіум у Рыме, арганізатарамі якога з’яўляюцца Папскі універсітэт «Antonianum» і грэчаскі Універсітэт Арыстоцеля ў Салоніках. Гэта ўжо адзінаццатая сустрэча тэолагаў абедзвюх навучальных устаноў. Мэтаю кангрэса з’яўляецца не толькі выпрацоўка супольнай пазіцыі ў канкрэтных рашэннях, але і лепшае ўзаемапазнанне. Папярэднія сімпозіумы датычылі такіх пытанняў як малітва, духоўнасць Еўропы і жыццё Касцёла. Сёлетняя сустрэча распачалася 3 верасня каталіцкай літургіяй, а завершылася ў суботу 5 верасня Нешпарамі ў праваслаўнай царкве. Да ўдзельнікаў сімпозіума Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спецыяльнае пасланне. У ім Пантыфік звяртае ўвагу на значэнне тэмы сёлетняга пасяджэння, якая з’яўляецца ключавой для разумення заходняга хрысціянства. «Святы Аўгустын, вялікі айцец Касцёла лацінскага абраду, мае фундаментальнае значэнне для тэалогіі і культуры Захаду», — адзначыў Святы Айцец у пасланні да ўдзельнікаў каталіцка-праваслаўнага сімпозіума. Паволе сайта www.catholic.by (Захавана мову арыгінала) Вярнуцца назад |